Помнік Тарасу Шаўчэнку (Мінск)
Помнік | |
Помнік Тарасу Шаўчэнку | |
---|---|
| |
53°54′53,78″ пн. ш. 27°33′30,17″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Віктар Ліпаўка |
Архітэктар | Віктар Уладзіміравіч Крамарэнка |
Дата пабудовы | 2002 год |
Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Мінску — помнік вялікаму ўкраінскаму паэту, пісьменніку і мастаку, «будзіцелю нацыі» Тарасу Рыгоравічу Шаўчэнку ў сталіцы Беларусі горадзе Мінску.
Гэта першы помнік Кабзару ў Беларусі, які і на цяпер застаецца адзіным паўнафігурным манументам Шаўчэнку ў нашай краіне.
Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]
Помнік устаноўлены ў цэнтральнай частцы Мінска — у Сцяпанаўскім садзе на рагу вуліц Старавіленскай і Кісялёва, побач з будынкам-новабудоўляй Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь. З нагоды 185-годдзя з дня яго нараджэння.
Аўтары помніка — украінскі скульптар Віктар Ліпаўка і беларускі архітэктар Віктар Крамарэнка, які выканаў архітэктурную прывязку манумента.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Помнік уяўляе сабой бронзавую постаць Тараса Шаўчэнкі на невялікім падножжы (цэласная скульптура), якая ўсталяваная на цыліндрычным круглым пастаменце з ружовага граніту на круглым стылабаце з таго ж граніту, дапоўненым пакатымі кругавымі лесвіцамі.
Аўтар адлюстраваў ужо немаладога паэта ў задуменні. Статычнасці і шаблоннасці ва ўвасабленні вобраза Кабзара скульптару ўдалося пазбегнуць. Як у цэлым, так і ў дэталях, праглядаецца некаторае падабенства мінскага помніка Шаўчэнку з вобразам паэта ў маскоўскім помніку Тарасу Шаўчэнку.
Да крытычных заўваг адносна агульнага выгляду помніка Шаўчэнку ў Мінску варта аднесці нагрувашчванне прасторавых фігур ля падножжа манумента, а ва ўвасабленні вобраза паэта можна ўказаць на супярэчлівы, з пункту гледжання дасягнення выразнасці асобы, адвод ад гледачоў позірку і не да канца прапрацаваную позу фігуры (становішча рук).
З гісторыі помніка[правіць | правіць зыходнік]
Нягледзячы на тое, што за часамі СССР дэклараваліся прынцыпы міжнацыянальнай дружбы і ўстанаўлення культурных і іншых сувязяў паміж народамі шматнацыянальнай дзяржавы, нават у БССР, суседняй з УССР, дзе пражывала нямала ўкраінцаў, не існавала ніводнага помніка Тарасу Шаўчэнку.
Устаноўка помніка Тарасу Шаўчэнку ў Мінску, па часе першага ў Беларусі, наўпрост звязана з функцыянаваннем Пасольства Украіны ў гэтай краіне.
Дыпламатычныя адносіны паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь устаноўлены 27 снежня 1991 года, а вось Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь было створана праз паўгода — 30 чэрвеня 1992 года. Доўгі час занялі выбар і выдзяленне зямлі пад Украінскае Пасольства ў Мінску, а таксама ўласна будаўнічыя работы па ўзвядзенні яго будынку. Нарэшце 1 снежня 2000 года (у 9-ю гадавіну Усеўкраінскага рэферэндуму 1991 года) быў урачыста адкрыты сучаснай будынак пасольства — з удзелам Прэзідэнта Украіны Л. Д. Кучмы, Прэм’ер-міністра Украіны В. А. Юшчанка, Міністра замежных спраў Украіны А. М. Зленка, а таксама Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь У. В. Ярмошына і Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь — Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь М. М. Хвастова[1].
Будаўніцтва будынка пасольства Украіны ў Мінску было аб’яднана з добраўпарадкаваннем навакольнай тэрыторыі, у прыватнасці сквера «Сцяпанаўскі сад». Ужо тады з’явілася ідэя ўсталявання ў гэтым месцы помніка Шаўчэнку, якая была ўвасоблена праз 2 гады.
Помнік Кабзару, садова-паркавыя працы, а таксама ўстаноўка бювета з артэзіянскай вадой з кіеўскай тэхналогіі былі падарункамі ўкраінскай сталіцы Мінску. Урачыстае ж адкрыццё помніка Тарасу Шаўчэнку ў цэнтры беларускай сталіцы, пры ўдзеле тагачаснага кіеўскага мэра Аляксандра Амельчанка і Старшыні мінскага гарвыканкама Міхаіла Паўлава, што адбылося 23 красавіка 2002 года, стала адным з ключавых момантаў Дзён Кіева ў Мінску[2].
Зноскі
- ↑ З гісторыі пасольства на Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь (афіцыйны сайт)
- ↑ Афоніна Анжела У центрі Мінська відкрито пам’ятник Тарасові Шевченку // стаття в газеті «Хрещатик» за 23 квітня 2002 року
Крыніцы і спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Пам’ятник Тарасу Шевченку в Мінську на www.minsk-old-new.com («Мінськ старий і новий. Мінськ у фотографіях.», + інфо) (руск.)
- Афоніна Анжела У центрі Мінська відкрито пам’ятник Тарасові Шевченку // стаття в газеті «Хрещатик» за 23 квітня 2002 року