Помнік Тарасу Шаўчэнку (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Тарасу Шаўчэнку
53°53′07″ пн. ш. 30°20′05″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Віктар Сухенка[ru]
Архітэктар Ірына Бурэніна
Дата пабудовы 2005 год
Map

Помнік Тарасу Шаўчэнку — помнік у Магілёве, размешчаны на Траецкай набярэжнай на левым беразе Дняпра. Прысвечаны ўкраінскаму паэту і мастаку Тарасу Рыгоравічу Шаўчэнку.

Адкрыты 18 жніўня 2005 г., напярэдадні 14-годдзя незалежнасці Украіны, па ініцыятыве мясцовых украінскіх грамад пры арганізацыйнай падтрымцы пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь і пры актыўным удзеле гандлёва-эканамічнай місіі пры ўкраінскім дыпламатычным прадстаўніцтве. Аўтарамі помніка з’яўляюцца ўкраінскі скульптар  В. В. Сухенка[ru] і беларускі архітэктар І. А. Бурэніна.

Уяўляе сабой пагрудны бронзавы бюст на гранітным пастаменце.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]