Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Гомель)
Помнік | |
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну | |
---|---|
| |
52°25′27″ пн. ш. 31°00′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | Гомель |
Скульптар | Шата Мікатадзэ[d] |
Архітэктар | Іван Данілавіч Спірын |
Дата пабудовы | 1958 год |
Статус |
![]() |
Матэрыял | граніт і бронза |
![]() |
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Гомелі, размешчаны ў цэнтры горада, на плошчы Леніна. Пастаўлены ў 1958 годзе ў гонар 40-годдзя БССР. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну. Аўтары помніка — скульптар Шата Мікатадзэ і архітэктар Іван Спірын[1].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
З’яўляецца кампазіцыйным цэнтрам плошчы. Бронзавая скульптура У. І. Леніна (6 м) устаноўлена на прамавугольным гранітным пастаменце (3 м), да яго прымыкаюць трыбуны. Фігура правадыра ў энергічным руху. У правай руцэ кепка, левая трымае лацкан расшпіленага паліто. Партрэтнае падабенства дасягнута дэталёвай прапрацоўкай форм, умеранымі святлоценевымі кантрастамі. Каларыстычнае вырашэнне заснавана на спалучэнні цёмнай бронзы скульптуры, чырвонага граніту пастамента і трыбун[1].
Фігура з’яўляецца ідэнтычнай тым, што ўстаноўлены ў Выбаргу (Расія) і Мікалаеве (Украіна) .
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б Л. Г. Лапцэвіч. 91. Помнік Леніну // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Л. Г. Лапцэвіч. 91. Помнік Леніну // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Гомель)