Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Столін)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Помнік
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну
51°53′21″ пн. ш. 26°51′05″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Месцазнаходжанне Столін
Скульптар Сяргей Іванавіч Селіханаў і Васіль Уладзіміравіч Палійчук
Архітэктар Юрый Іванавіч Казакоў
Дата пабудовы 1980 год
Матэрыял ружовы граніт[d] і бронза

Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Століне, размешчаны ў цэнтры горада, на плошчы Леніна. Пастаўлены ў 1980 годзе. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну. Аўтары помніка — скульптары С. Селіханаў, В. Паляйчук, архітэктар Ю. Казакоў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аагульная вышыня помніка складае 10,3 м, фігуры — 6,2 м. На гарызантальна развітым ступеньчатым стылабаце — трыбуна і ссунуты ўлева пастамент з ружовага граніту з бронзавай скульптурай У. І. Леніна. Размашысты, энергічны крок, расхінутае ветрам паліто перадаюць імклівасць, парыў. Дынаміку руху падкрэсліваюць глыбокія складкі паліто, асіметрычна зрэзаная грань пастамента. У агульную кампазіцыю помпіка ўключана невялікая, выкладзеная шэрымі бетоннымі плітамі плошча, з трох бакоў абмежаваная гарадскім паркам і скверам, чацвёртым з’арыентавана да вул. Савецкай. Помнік — кампазіцыйна-мастацкі цэнтр плошчы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]