Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Гомель)
| Помнік | |
| Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну | |
|---|---|
| | |
| 52°25′27″ пн. ш. 31°00′55″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | Гомель |
| Скульптар | Шата Мікатадзэ[d] |
| Архітэктар | Іван Данілавіч Спірын |
| Дата пабудовы | 1958 год |
| Статус |
|
| Матэрыял | граніт і бронза |
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Гомелі, размешчаны ў цэнтры горада, на плошчы Леніна. Пастаўлены ў 1958 годзе ў гонар 40-годдзя БССР. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну. Аўтары помніка — скульптар Шата Мікатадзэ і архітэктар Іван Спірын[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляецца кампазіцыйным цэнтрам плошчы. Бронзавая скульптура У. І. Леніна (6 м) устаноўлена на прамавугольным гранітным пастаменце (3 м), да яго прымыкаюць трыбуны. Фігура правадыра ў энергічным руху. У правай руцэ кепка, левая трымае лацкан расшпіленага паліто. Партрэтнае падабенства дасягнута дэталёвай прапрацоўкай форм, умеранымі святлоценевымі кантрастамі. Каларыстычнае вырашэнне заснавана на спалучэнні цёмнай бронзы скульптуры, чырвонага граніту пастамента і трыбун[1].
Фігура з’яўляецца ідэнтычнай тым, што ўстаноўлены ў Выбаргу (Расія) і Мікалаеве (Украіна).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Л. Г. Лапцэвіч. 91. Помнік Леніну // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Л. Г. Лапцэвіч. 91. Помнік Леніну // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Гомель)
