Помнік Францішку Багушэвічу (Жупраны)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Помнік
Помнік Францішку Багушэвічу
Краіна Беларусь
Аграгарадок Жупраны
Скульптар Заір Азгур
Дата заснавання 1958
Дата пабудовы 1958 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр [1]шыфр
Матэрыял бронза, чырвоны граніт

Помнік Францішку Багушэвічу — помнік класіку беларускай літаратуры Францішку Багушэвічу ў аграгарадку Жупраны Ашмянскага раёна.

Пастаўлены ў 1958 г. ў скверы. Аўтарам помніка стаў скульптар Заір Азгур. Помнік уяўляе сабой пагрудны бронзавы бюст вышынёй 0,9 м па пастаменце вышынёй 2,16 м з 2 неапрацаваных глыб чырвонага граніту. Рысы твару перададзены з партрэтным падабенствам: высокі лоб, шырокая барада, вусы, цвёрды сканцэнтраваны позірк. Сурдут з высокай засцежкай, пакінуты па плечы плашч дапаўпяюць характарыстыку вобраза. Каля помніка — кветнікі і дэкаратыўныя кусты.

2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь помніку нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэспубліканскага значэння[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]