Помнік Цішку Гартнаму

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Цішку Гартнаму
53°09′08″ пн. ш. 27°05′29″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Уладзімір Бандарэнка[d]
Дата пабудовы 2000 год
Map

Помнік Цішку Гартнаму — помнік у Капылі, размешчаны на плошчы Леніна, каля Капыльскага раённага краязнаўчага музея. Прысвечаны беларускаму пісьменніку і дзяржаўнаму дзеячу Цішку Гартнаму (Змітру Жылуновічу), які нарадзіўся ў горадзе. Грошы на помнік былі сабраныя гараджанамі на суботніках[1]. Адкрыты 14 мая 2000 года. Аўтар помніка скульптар Уладзімір Бандарэнка. Помнік выкананы ў выглядзе каменя, у верхняй частцы якога гарэльефная патрэтная выява, ніжэй выбіты гады жыцця, творчы псеўданім і сапраўднае імя[2].

Зноскі

  1. Пасля нябыту: Зміцер Жылуновіч
  2. «Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2019. Праверана 17 жніўня 2019.