Помнік Янку Купалу (Ляўкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Янку Купалу
54°20′43″ пн. ш. 30°19′21″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Скульптар Анатоль Аляксандравіч Анікейчык
Дата пабудовы 1982 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Б000134шыфр 213Б000134
Матэрыял граніт і бронза
Map

Помнік Янку Купалу — помнік ва ўрочышчы Ляўкі Аршанскага раёна, дзе 19351941 гадах жыў і працаваў класік беларускай літаратуры Янка Купала. Пастаўлены ў 1982 годзе да 100-годдзя з дня параджэння паэта. Аўтарам помніка з’яўляецца скульптар А. Анікейчык[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На гранітнай глыбе-пастаменце — нізкая лаўка, на якой бронзавая скульптурная фігура паэта, паглыбленага ў свае думы. Выразнасць твару, пластыка рук раскрываюць духоўны стан песняра. Стары дуб, пад якім пастаўлены помнік, маляўнічае наваколле ўзмацняюць яго эмацыянальнае ўздзеянне. Вышыня пастамента складае 0,4 м, фігуры — 2,7 м[1].

Зноскі

  1. а б 285. Помнік Купалу Янку // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]