Плошча Янкі Купалы (Ашдод)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Помнік Янку Купалу (Ашдод))
Jump to navigation Jump to search
Плошча Янкі Купалы
Ашдод
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Назва ў гонар Янка Купала

Плошча Янкі Купалы — плошча ў горадзе Ашдод (Ізраіль). Названа ў гонар народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе ў Ашдодзе з'явілася плошча імя Янкі Купалы ў гонар 130-годдзя з дня яго нараджэння. 29 снежня 2015 года на плошчы быў урачыста адкрыты памятны знак у гонар паэта (скульптар — Уладзімір Паін)[1]. На мармуровым помніку — бронзавыя надпісы па-беларуску і на іўрыце, аліўкавая галінка і факсімільны подпіс паэта. Унізе выгравіраваны беларускі нацыянальны арнамент[2].

Пасля адкрыцця памятнага знака на плошчы штогод праводзяцца Купалаўскія чытанні[3].

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Плошча Янкі Купалы знаходзіцца ў раёне Тэт-Ваў на скрыжаванні вуліц Мота Гур і Ротшыльд.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі