Помнік Янку Купалу (Радашковічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Янку Купалу
54°09′29″ пн. ш. 27°14′22″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Дата пабудовы 1982 год
Map

Помнік Янку Купалу — помнік у Радашковічах, размешчаны па Савецкай вуліцы, перад Домам культуры. Бюст устаноўлены ў 1982 годзе на ўшанаванне памяці класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.

Радашковічы і наваколле цесна звязаны з імем Я. Купалы. Тут ён у верасні 1903 г. працаваў пісарам у судовага следчага. Бываў Я. Купала ў Радашковічах і ў 1904—1906 гадах, калі пазнаёміўся і пасябраваў з Ядвігіным Ш., які жыў па суседству, у фальварку Карпілаўка. У пачатку чэрвеня 1919 года чытаў яму камедыю «Паўлінка». Пазней народны паэт пісаў: «Гэта была для мяне вялікая падзея, таму што ўпершыню сутыкнуўся з чалавекам, які не толькі пісьменнік, якога друкуюць, але і піша па-беларуску».

15 жніўня 1913 года Першае беларускае таварыства драмы і камедыі ў Мінску паставіла ў Радашковічах «Паўлінку». На спектаклі прысутнічаў аўтар.

У жніўні 1919 г. паэт наведваў фальварак Калісберг каля Радашковіч, дзе жыла яго сястра Л. Д. Раманоўская. Тут напісаны вершы «На нашым полі…», «3 павяўшай славы…» і «Мая навука».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]