Помнік беларусам, якія загінулі за Украіну

Помнік беларусам, якія загінулі за Украіну — памятны знак у Кіеве, прысвечаны беларусам, якія загінулі падчас падзей на Еўрамайдане і на Расійска-украінскай вайне. Адкрыты 28 сакавіка 2016 года. Размешчаны на будынку № 22 па Беларускай вуліцы.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Помнік выкананы ў колерах бел-чырвона-белага сцяга і ўключае выяву беларускага герба «Пагоня».
На памятным знаку размешчаныя прозвішчы і фотаздымкі трох постацей:
- Міхаіла Жызнеўскага, які загінуў падчас Еўрамайдана ад кулі;
- Алеся Чаркашына, які ваяваў у складзе тактычнай групы «Беларусь» і загінуў на Данбасе ў жніўні 2015 года;
- Віталя Ціліжэнкі, які ваяваў у складзе тактычнай групы «Беларусь» і загінуў на Данбасе ў жніўні 2015 года.
Аўтар помніка — Глеб Гржабоўскі. Сын скульптара загінуў падчас баёў у Данецкім аэрапорце. Глеб Гржабоўскі пагадзіўся ўдзельнічаць у праекце на валанцёрскіх пачатках.
У 2021 годзе, у гадавіну Аршанскай бітвы, да помніка была дададзена яшчэ адна дошка з імем загінулага фельчара-добраахвотніка Мікалая Ільіна.[1]
Восенню 2023 года з мемарыяла прыбралі герб «Пагоня» і лозунгі «Слава Украіне» і «Жыве Беларусь».[2]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Пам'ятник білорусам, загиблим за Україну(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2023. Праверана 3 кастрычніка 2023.
- ↑ Вікторія Мілюта. Збили гасла та герб: у Києві пошкодили меморіал білоруським захисникам України (укр.). «Big Kyiv» (1 жовтня 2023). Праверана 2 жовтня 2023.