Помнік падпольшчыкам (Мінск)
Выгляд
| Помнік | |
| Помнік падпольшчыкам | |
|---|---|
| Помнік пад старым дрэвам | |
| 53°54′05″ пн. ш. 27°33′42″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Мінск |
| Скульптар | А. Анікейчык |
| Архітэктар | Л. Левін і Ю. Градаў |
| Дата заснавання | 1979 |
| Дата пабудовы | 1979 год |
Помнік падпольшчыкам — помнік у Аляксандраўскім скверы Мінска.
Пастаўлены ў 1979 годзе на месцы, дзе 26 кастрычніка 1941 года нямецка-фашысцкія акупанты закатавалі членаў камуністычнага падполля В. Ф. Шчарбацэвіч, Н. Ф. і П. Ф. Янушкевічаў, а 7 мая 1942 года І. П. Казінца і М. Г. Дземідзенку.

Аўтарамі помніка з’яўляюцца скульптар А. Анікейчык і архітэктары Л. Левін і Ю. Градаў. Помнік уяўляе сабой 2 чыгунныя пліты з адбіткамі нібыта слядоў загінуўшых падпольшчыкаў. Пліты злучаны бронзавай мемарыяльнай дошкай. Стылізаваны калючы дрот ахоплівае пятлёй адзін бок дошкі, з другога боку ён, звіваючыся, чапляецца за шурпатую кару старога дрэва — нямога сведкі расправы над мужнымі патрыётамі Радзімы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
