Помнік паўшым работнікам верфі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Помнік
Помнік паўшым работнікам верфі
польск.: Pomnik Poległych Stoczniowców 1970
Monument to the Fallen Shipyard Workers of 1970 in Gdańsk.jpg
54°21′37,80″ пн. ш. 18°38′57,12″ у. д.HGЯO
Краіна Польшча
Горад Гданьск, Плошча Салідарнасці
Скульптар Богдан Петрушка, Эльжбета Шчадроўская, Роберт Пепліньскій, Веслаў Шысляк
Дата заснавання 16 снежня 1980
Будаўніцтва 17 верасня 1980—снежань 1980
Вышыня 42

Помнік паўшым работнікам верфі (польск.: Pomnik Poległych Stoczniowców 1970) — манумент у выглядзе трох крыжоў з якарамі, усталяваны ў памяць аб ахвярах хваляванняў у Польшчы 1970 года і які стаіць у 30 метрах ад месца гібелі першых трох ахвяр.

Ідэя стварэння помніка была вылучана яшчэ ў 1971 годзе, але яе рэалізацыя стала магчымай толькі пасля падпісання гістарычных Гданьскіх пагадненняў 31 жніўня 1980 года. Праект помніка належаў рабочым верфі і групе мастакоў — Богдану Петрушцы, Веславу Шысляку, Роберту Пепліньскаму і Эльжбеце Шчадроўскай. Будаўніцтвам манумента займалася брыгада рабочых верфі.

Цырымонія адкрыцця помніка адбылася 16 снежня 1980 года, і суправаджалася[1] прэм'ерай рэквіема Lacrimosa кампазітара Кшыштафа Пендэрэцкага(руск.) бел., напісанага ў тым жа годзе.

У 1980-х гадах скрыжаванне, на якім размяшчаецца манумент, служыла адпраўной кропкай для дэманстрацый «Салідарнасці».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.