Помнікі прыроды
По́мнікі прыро́ды — прыродныя аб'екты, каштоўныя ў навуковых, культурна-пазнавальных і аздараўляльных адносінах. З'яўляюцца ўсенародным здабыткам і ахоўваюцца дзяржавай. Адна з форм аховы прыроды.
У 1972 годзе падпісана Міжнародная канвенцыя па ахове помнікаў сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны. Каштоўныя прыродныя аб'екты і комплексы аб'яўляюцца помнікамі прыроды з прычыны іх нязначнай плошчы ці адасобленасці, што не дае магчымасці стварыць запаведнік або заказнік, ці бясшкодна перавесці помнік прыроды ў штучныя ўмовы. У шырокім сэнсе да помнікаў прыроды часам адносяць таксама запаведнікі, заказнікі, нацыянальны паркі, якія ўяўляюць сабой эталонныя ці унікальныя прыродныя ўтварэнні.
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]На Беларусі першыя спісы помнікаў прыроды зацверджаны ў 1923 і 1926 гадах. У 1963 годзе прынята пастанова аб ахове помнікаў прыроды. Вылучаюць помнікі прыроды рэспубліканскага і мясцовага значэння. Падзяляюцца на батанічныя помнікі прыроды, геалагічныя помнікі прыроды і гідралагічныя помнікі прыроды. Для кожнага помніка прыроды складаецца спецыяльны пашпарт, вызначаецца рэжым яго ўтрымання і меры аховы.
У 1992 годзе нацыянальны парк "Белавежская пушча" быў уключаны ЮНЕСКА ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны. Станам на 2000 год ў краіне існавалі 303 помнікі прыроды рэспубліканскага значэння, у тым ліку 116 батанічных, 182 геалагічных і 5 гідралагічных.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Помнікі прыроды. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Помнікі прыроды