Понтус Дэлагардзі
| Понтус Дэлагардзі | |
|---|---|
| шведск.: Pontus De la Gardie | |
| | |
| | |
| Дата нараджэння | 1520[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 5 лістапада 1585[1][3] |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Бацька | Jacques d'Escouperie, Seigneur de Bussol de La Gardie[d][4][3] |
| Маці | Catherine de Sainte-Colombe[d][4][3] |
| Жонка | Сафія Гансдотэр[d][5][6] |
| Дзеці | Brita De la Gardie[d], Johan Pontusson De la Gardie[d] і Якаб Понтусан Дэлагардзі |
| Грамадзянства | |
| Званне | генерал |
| Бітвы/войны | |
Понтус Делагардзі (шведск.: Pontus De la Gardie, фр.: Ponce d'Escouperie; 1520 (?) — 5 лістапада 1585) — шведскі палкаводзец і дыпламат французскага паходжання. Барон Экхольм (з 1571), член рыксрода, губернатар Эстляндыі (1574-1575), губернатар Ліфляндыі і Інгерманландыі (1583—1585). Родапачынальнік шведскага дваранскага роду Дэлагардзі.
Удзельнічаў у кампаніях французскай арміі ў П’емонце і Шатландыі, у Паўночнай Сямігадовай вайне (1563—1570), спачатку на баку Даніі, а потым на баку Швецыі. На службе ў шведскіх каралёў і набыў найбольшую славу. Удзельнічаў у змове герцага Юхана супраць яго брата, караля Эрыка XIV, дзякуючы чаму асабліва ўзвысіўся пасля звяржэння Эрыка і абвяшчэння змоўшчыка каралём Юханам III. Выконваючы розныя ваенныя і дыпламатычныя даручэнні новага гаспадара, наведваў двары еўрапейскіх манархаў і ваяваў у Эстляндыі з войскамі Івана Грознага. Найбольшыя ваенныя перамогі атрымаў у пачатку 1580-х гадоў, калі, скарыстаўшыся тым, што рускія войскі былі звязаны вайной з Рэччу Паспалітай, на чале шведскага войска захапіў Карэльскі павет, Эстляндыю і частку Іжорскай зямлі, у тым ліку адабраўшы ў Рускага царства галоўны марскі порт на Балтыцы — Нарву. Яго ваенныя поспехі прымусілі Расію да заключэння нявыгаднага для яе Плюскага перамір’я.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 Pontus De la Gardie — 1917.
- ↑ Pontus De la Gardie — SLS.
- 1 2 3 4 5 Elgenstierna G. Pontus, friherre De la Gardie // Den introducerade svenska adelns ättartavlor — Norstedts förlag, 1926. — Т. 2. — С. 224. — 885 с.
- 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Elgenstierna G. Pontus, friherre De la Gardie // Den introducerade svenska adelns ättartavlor — Norstedts förlag, 1926. — Т. 2. — С. 224. — 885 с. Праверана 20 сакавіка 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Richard P.-G. Pontus De La Gardie. Un languedocien à la conquête de la Baltique. — Association des amis des Archives de l'Aude, 1988. — 37 с. — ISBN 2906442011. (фр.)
- Wrangel F.U. Pontus De la Gardie och hans slägt i Frankrike under 1500-och 1600-talen // Historisk tidskrift. — 1890.
- Делагарди, дворянский род // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
- Gardie, Pontus Frh. de la (1520-1585). // Baltisches Biographisches Lexikon Digital.