Закон попыту і прапановы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Закон попыту і прапановы — аб’ектыўны эканамічны закон, які ўсталёўвае залежнасць аб’ёмаў попыту і прапановы тавараў на рынку ад іх коштаў. Пры іншых роўных умовах, чым ніжэйшы кошт тавару, тым большы плацежаздольны попыт на яго (гатоўнасць купляць) і тым меншая прапанова (гатоўнасць прадаваць). Звычайна кошт устанаўліваецца ў пункце раўнавагі паміж прапановай і попытам. Закон канчаткова сфармуляваны ў 1890 годзе Альфрэдам Маршалам.