Порт
Порт (лац.: portus — гавань, прыстань) — месца на беразе мора ці ракі, уладкованае для стаянкі караблёў і суднаў, што мае комплекс адмысловых збудаванняў для іх абслугоўвання: прычалы, вакзалы, краны, склады, тэрміналы, дапаможны транспарт і г.д. У порце можа быць некалькі прычалаў, абсталяваных для прычальвання суднаў, пасадкі і высадкі пасажыраў, пагрузкі і выгрузкі грузаў, запраўкі палівам і інш. прац.

Порты бываюць марскія, рачныя, пасажырскія, гандлёвыя, рыбныя і да т.п. Для абслугоўвання пасажыраў выкарыстоўваюцца марскія і рачныя вакзалы. Для тэхнічнага абслугоўвання і рамонту суднаў выкарыстоўваюцца сухія і плывучыя докі. У міжнародных портах ёсць адасобленыя месцы — карантыны для ізаляцыі прыбылых суднаў у мэтах прадухілення распаўсюду інфекцый.
Порты звычайна ўладкоўваюць у бухтах ці гаванях, акваторыя якіх абаронена ад хваляў натуральнымі выступамі берагоў ці штучным загараджальным збудаваннем — молам. Порты ўладкоўваюць таксама ў вусцях рэк. Уваход у порт звычайна пазначаюць маякамі.
Порты для ваенных караблёў завуць ваенна-марскімі базамі.
Найбуйныя порты свету (па грузазвароту) — Шанхай, Ротэрдам, Сінгапур [1].
Порты Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
Беларусь не мае выйсця да мора, аднак на буйных рэках, што працякаюць па беларускай тэрыторыі, працуюць рачныя порты ў наступных гарадах:
Нататкі[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Найбуйныя марскія порты свету Архівавана 10 снежня 2007.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сайт міністэрства транспарта і камунікацый Беларусі Архівавана 18 красавіка 2009., падзел «Водны транспарт»