Порту-Санту

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Порту-Санту
Порту-Санту.png
33°05′04″ пн. ш. 16°19′20″ з. д.HGЯO
Акваторыя Атлантычны акіян
Краіна Flag of Portugal.svg Партугалія
Рэгіён Мадэйра
Порту-Санту (Атлантычны акіян)
Порту-Санту
Порту-Санту
Порту-Санту (Мадэйра)
Порту-Санту
Порту-Санту
Плошча 42,17 км²
Насельніцтва 5 483 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 130,021 чал./км²
Усходні бераг
Усходні бераг
Commons-logo.svg Порту-Санту на Вікісховішчы

По́рту-Са́нту (парт.: Porto Santo) — востраў у складзе архіпелага Мадэйра (Партугалія). Агульная плошча - 42,17 км². Насельніцтва - 5 483 чал. (2011 г.).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Порту-Санту месціцца ва ўсходняй частцы Атлантычнага акіяна ў 66 км на паўночны ўсход ад Фуншала, адміністрацыйнага цэнтра Мадэйры, у 897,5 км на паўднёвы захад ад Лісабона, сталіцы Партугаліі. Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — 11,59 км. Найбольшая шырыня — 6,33 км.

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Паверхня складзена пераважна базальтамі і туфамі. Паўднёва-ўсходняя частка спадзістая, складаецца з асадкавых парод. Гэта адзінае прыдатнае месца для наведвання марскімі суднамі, вылучаецца камяністы пляж. На захадзе рэльеф фарміруюць пясчана-вапняковыя адкладанні. Паўночная частка гарыстая. Найвышэйшы пункт — пік Фашу (541 м).

Каля Порту-Санту знаходзяцца некалькі астраўкоў, што маюць адзіную з ім падводную аснову, — Кал, Сіма, Фонты-дэ-Арэя, Феру і інш. Усе яны незаселены.

Клімат мяккі сухі. Сярэдняя гадавая тэмпература +18,6°C. Гадавая колькасць ападкаў — 382 мм.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

У мінулым востраў Порту-Санту пакрывалі зараснікі хмызнякоў і невысокіх дрэў. У нашы дні прырода значна зменена чалавекам, аднак у амаль некранутым стане захоўваецца на суседніх астраўках. Шырока распаўсюджаныя раслінымалачай, розныя капуставыя, верасакветныя. Адзіная эндэмічная расліна — мясцовая рутвіца. Яна ўсё яшчэ сустракаецца на астраўках Кал, Фера і Сенораш. Мясцовы від драцэны знік толькі ў XX ст. Фаўна прадстаўлена марскімі птушкамі, яшчаркамі, казуркамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Порту-Санту быў адкрыты партугальскімі мараплаўцамі ў 1418 г. У 1446 г. Генрых Мараплавец перадаў яго ў маёмасць роду Перэстрэлу. У 1479 - 1481 гг. тут жыў Хрыстафор Калумб, які ажаніўся на прадстаўніцы сям'і Перэстрэлу. На Порту-Санту захаваўся дом Х. Калумба, у нашы дні пераўтвораны ў музей.

Паселішча хутка расло і багацела дзякуючы вывазу фарбавальнікаў, рыбы і віна. Аднак далейшы рост запаволілі напады піратаў. У 1617 г. алжырскія карсары захапілі ў палон 900 астравіцян. Толькі 18 мужчын і 7 жанчын здолелі выратавацца і схавацца ў пячорах. Для аховы ад піратаў партугальскія ўлады ўзвялі ваенныя ўмацаванні.

З канца XVIII ст. эканоміка Порту-Санту перажывала крызіс. Сельская гаспадарка амаль не прыносіла прыбыткаў. Мясцовыя жыхары былі вымушаны наймацца матросамі на іншаземныя караблі, пераязджалі на Мадэйру і ў Лацінскую Амерыку. У 1835 г. Порту-Санту атрымаў статус муніцыпалітэта ў складзе Мадэйры. У 1893 г. пачаўся вываз мясцовай мінеральнай вады ў еўрапейскія краіны. З 1970-х гг. развіваецца турызм.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнае паселішча на востраве — Віла-Балейра, якое атрымала ў 1996 г. статус горада. На востраве працуюць марскі порт і аэрапорт. Эканоміка звязана з абслугоўваннем турыстаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]