Перайсці да зместу

Порт-Матарын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Порт-Матарын
англ.: і фр.: Port Mathurin
19°41′ пд. ш. 63°25′ у. д.HGЯO
Краіна  Маўрыкій
Рэгіён востраў Радрыгес
Гісторыя і геаграфія
Часавы пояс UTC+4
Насельніцтва
Насельніцтва 5929 чалавек (2008)
Нацыянальны склад крэолы, індыйцы, кітайцы
Канфесійны склад каталікі, мусульмане
Афіцыйная мова англійская
Паказаць/схаваць карты
Порт-Матарын (Маўрыкій)
Порт-Матарын
Порт-Матарын

Порт-Матарын (англ.: і фр.: Port Mathurin) — горад, адміністрацыйны цэнтр вострава Радрыгес у дзяржаве Маўрыкій. Насельніцтва (2008 г.) — 5 929 чал.

Порт-Матарын месціцца ў адзінай бухце на востраве Радрыгес, прыдатнай для заходу вялікіх суднаў. Быў заснаваны ў XVIII ст. французскімі каланістамі з вострава Маўрыкій. Атрымаў сваю назву ад імя аднаго з першых перасяленцаў Мацьюрэна Брэньі.

З 2001 г. у Порт-Матарыне знаходзіцца Рэгіянальны Сход вострава Радрыгес.

Асноўныя галіны эканомікі — рыбалоўства, гандаль, абслугоўванне марскога транспарту і турыстаў. У Порт-Матарыне працуе марскі порт.