Поснік (дойлід)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

По́снік — імя рускіх дойлідаў (ці дойліда) сярэдзіны 16 ст.

Поснік Якаўлеў — «царкоўны і гарадавы майстар» у Пскове. Работы: праслы паўднёвых сцен і шэраг веж (у т.л. Спаская[ru]) крамля (1556—1562) і Дабравешчанскі сабор[ru] (1562) у Казані (абедзве пабудовы з І. Шыраем). Яму прыпісваецца таксама будаўніцтва Успенскага сабора (1560) Успенскага манастыра[ru] ў г. Свіяжску[ru].

Другі Поснік — будаўнік (разам з Бармам) храма Васіля Блажэннага (1555—1560) у Маскве.

Ёсць меркаванні пра ідэнтычнасць абодвух Поснікаў, а таксама Посніка і Бармы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]