Посудамыйная машына
Посудамыйная машына — электрамеханічная прылада для аўтаматычнага мыцця посуду. Выкарыстоўваецца як ва ўстановах грамадскага харчавання, так і ў хатніх умовах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першую машыну для мыцця посуду з ручным прывадам запатэнтаваў у 1850 годзе Джоэль Гоўтан, аднак прыкметнага камерцыйнага ўвасаблення гэтая павольная і ненадзейная прылада не атрымала. Іншы патэнт на падобную канструкцыю атрымаў у 1865 годзе Л. А. Аляксандр, але шырокага распаўсюджвання яна таксама не мела.
У 1967 годзе была выпушчана першая ў СССР кампактная посудамыйная машына на рыжскім заводзе «Страумэ» і была разлічана на 12 талерак, 4 шклянкі і 4 камплекты сталовых прыбораў.
На заводзе гандлёвага абсталявання ў Гродне вырабляліся прамысловыя посудамыйныя машыны для грамадскага харчавання. Некаторыя мадэлі гэтага завода дапускалі бытавое выкарыстанне.
З 1980-х гадоў посудамыйныя машыны «НЯМІГА МБП-86» выпускалі на авіязаводзе ў Мінску. Мадэль была прамысловая, для мыцця кубкаў і шклянак у барах і рэстаранах, але невялікіх памераў (440×490×580 мм, ёсць нават інфармацыя, што яе збіраліся ўсталёўваць і на самалёт ІЛ-86). Цікава, што афіцыйна дапускалася і яе хатняе выкарыстанне, у тым ліку для мыцця талерак.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Посудамыйная машына