Поцех

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Поцех
Pociech.jpg
Каардынаты: 55°41′06,83″ пн. ш. 27°09′57,3″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вышыня над узроўнем мора 129,6 м
Даўжыня 2,55 км
Шырыня 0,95 км
Плошча 1,35 км²
Аб'ём 0,00452 км³
Даўжыня берагавой лініі 9,72 км
Найбольшая глыбіня 9,1 м
Салёнасць 0,25—0,3 ‰
Празрыстасць 1—2,8 м
Плошча вадазбору 28,6 км²
Поцех (Беларусь)
Поцех
Поцех
Поцех (Віцебская вобласць)
Поцех
Поцех
Лагатып Вікісховішча Поцех на Вікісховішчы

По́цех — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 10 км на паўночны ўсход ад Браслава, каля вёскі Слабодка. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Поцех знаходзіцца ў басейне ракі Друйка. Плошча возера складае 1,35 км². Найбольшая глыбіня возера — 9,1 м. Даўжыня — 2,55 км, найбольшая шырыня — 0,95 км. Даўжыня берагавой лініі — 9,72 км. Аб'ём вады ў возеры складае 4,52 млн м³, плошча вадазбору возера — 28,6 км².

Катлавіна возера складаецца з 4 плёсаў. Схілы катлавіны маюць вышыню да 10 метраў. На поўначы схілы прадстаўленыя камавымі ўзгоркамі, пераважна разараныя. Паўднёвыя схілы ўтвораныя пясчанай озавай градой вышынёй у 25—30 метраў. Града на поўдні аддзяляе Поцех ад возера Недрава.

Да глыбіні 1,5 метра дно пясчанае, месцамі — гліністае. Да глыбіні 3 м пашыраны апясчаненыя адклады, глыбей — крэменязёмісты сапрапель. Празрыстасць вады каля 1 м летам, і да 2,8 метраў зімой[1].

Надводная расліннасць у возеры пашыраная да глыбіні 1,5 метры, падводная — да глыбіні 2—2,5 метры. Зарастае каля 28% плошчы возера.

Возера Поцех эўтрофнае, слабапраточнае. Вадаём злучаны пратокай з возерам Недрава, таксама ў Поцех упадае ручай з возера Ільмёнак[1]. У возеры водзяцца лешч, судак, шчупак, мянтуз, плотка і іншыя віды рыб.

Возера з'яўляецца месцам адпачынку, уваходзіць у турысцкія маршруты. На беразе возера ў вёсцы Слабодка турыстычная база.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.
  • Шидловский К. С. Браславские озёра: Путеводитель по зоне отдыха Браслав. — Мн.: Полымя, 1989. — С. 22. — 63 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-345-00063-8.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17, 66. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]