Пошукавы маркетынг
Пошукавы маркетынг (англ.: search engine marketing, SEM) — дзейнасць у інтэрнэце, накіраваная на эфектыўнае збольшанне мэтавай аўдыторыі (інтэрнэт-трафіку) ў рэлевантнай вобласці пэўных пошукавых сістэм: наведвальнасці сайту, пазнавальнасці брэнда, значнасці перад прамымі канкурэнтамі.
Галоўным крытэрам у размеркаванні пазіцый, сфармаваных пошукавымі сістэмамі, з’яўляецца рангаванне, якое і з’яўляецца непасрэдным паказнікам поспеху пошукавага маркетынгу.
Пляцоўкі для пошукавага маркетынгу[правіць | правіць зыходнік]
На тэрыторыі Беларусі назіраецца практычна аднолькавая доля пошукавых запытаў сярод дзвюх папулярных пошукавых сістэм — Яндэкс і Google.
Такая сітуацыя прымушае ўладальнікаў сайтаў у змаганні за інтэрнэт-трафік прыводзіць свае сайты крытэрам і вымогам абодвух сістэм адначасна.
Склад пошукавага маркетынгу[правіць | правіць зыходнік]
Кожная вэб-студыя, альбо інтэрнэт-агенцтва самастойна вызначаюць аб’ём і паслядоўнасць мерапрыестваў пошукавага маркетынга, засноўваючыся на:
- пошукавай нішы;
- актыўнасці канкурэнтаў;
- стратэгіі прасоўвання;
- бюджэце на прасоўванне;
- тыпу вэб-сайта.
У залежнасці ад абранай стратэгіі прасоўвання ў інтэрнэце самым пашыраным складам мерапрыемстваў пошукавага маркетынгу для вэб-сайта з’яўляецца:
- аўдыт вэб-сайта;
- пошукавая аптымізація;
- аптымізацыя пад сацыяльныя сеткі;
- камерцыйная аптымізацыя.