Перайсці да зместу

Поўнагалоссе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Поўнагало́ссе — спалучэнне двух галосных і плаўнага [р], [л] паміж імі на месцы праславянскіх дыфтангічных спалучэнняў or, ol, er, el паміж зычнымі. Фанетычная асаблівасць усходнеславянскіх моў, якая проціпастаўляе іх мовам заходніх і паўднёвых славян[1].

Першае поўнагалоссе

[правіць | правіць зыходнік]

Сутнасць поўнагалосся — у змяненні праславянскіх каранёвых злучэнняў:

дзе t — любы зычны[1].

Першае поўнагалоссе развівалася ў дапісьмовы перыяд усходнеславянскай мовы.

Другое поўнагалоссе

[правіць | правіць зыходнік]

Больш працяглае захаванне ў вымаўленні рэдукаваных галосных у паўночных усходнеславянскіх дыялектах мела сваім вынікам асаблівы шлях развіцця ў гэтых дыялектах спалучэнняў рэдукаваных з плаўнымі паміж зычнымі. На іх месцы ў адпаведнасці з агульнарускімі спалучэннямі ор, ол, ер развіліся спалучэнні оро, оло, ере. Так, на месцы старажытнарускага слова мълниꙗ прадстаўлена беларускае маланка, рускае дыялектнае молонья, украінскае молоння, на месцы старажытнарускага вьрвька — беларускае вяроўка, рускае верёвка, украінскае верьовка (паўночнарускія па паходжанні, гэтыя словы пашырыліся і ў іншых дыялектах старажытнарускай мовы і часткова захаваліся ў сучасных усходнеславянскіх мовах)[2].

Няпоўнагалоссе

[правіць | правіць зыходнік]

Няпоўнагалоссе — спалучэнне плаўнага зычнага [р], [л] з галосным на месцы праславянскіх дыфтангічных спалучэнняў or, ol, er, el паміж зычнымі. Фанетычная асаблівасць паўднёваславянскіх, а таксама чэшскай і славацкай моў[3].

Сутнасць няпоўнагалосся — у змяненні праславянскіх каранёвых злучэнняў паводле закону адкрытага склада[3]:

Адрозніваюць сапраўднае і несапраўднае няпоўнагалоссе. Пры сапраўдным няпоўнагалоссі паўднёваславянскім (або чэшскім і славацкім) злучэнням тыпу trat, tlat, trět, tlět адпавядаюць адлаведныя ўсходнеславянскія злучэнні torot, tolot, teret[3]:

Пры несапраўдным няпоўнагалоссі корань выглядае няпоўнагалосным, але не паходзіць з праславянскіх злучэнняў[3]:

Словы з сапраўдным няпоўнагалоссем распаўсюдэіліся ў іншыя славянскія мовы з паўднёваславянскіх моў (найперш са стараславянскай): бел.: прах, руск.: гражданин і інш[3].

  1. 1 2 Поўнагалоссе // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 520. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  2. Рэдукаваныя галосныя // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. Мн.: БелЭн, 1994. — С. 460—462. — 654 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-126-9.
  3. 1 2 3 4 5 Няпоўнагалоссе // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 412. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).