По (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
По
італ. Po
Рака По паблізу горада Турын
Рака По паблізу горада Турын
Характарыстыка
Даўжыня 652 км
Басейн 71 000 км²
Расход вады 1 540 м³/с
Вадацёк
Выток Pian del Re[d]
 • Вышыня 2022 м
 • Каардынаты 44°42′05″ пн. ш. 7°05′35″ у. д.HGЯO
Вусце Адрыятычнае мора
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 44°58′12″ пн. ш. 12°32′49″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Адрыятычнае мора

Краіна
Вадазбор ракі По
Вадазбор ракі По
physical
По (рака)
По (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

По (італ.: Po, лац.: Padus) — рака на поўначы Італіі, працякае праз правінцыі Равіга, П’емонт, Ламбардыя, Венета, самая доўгая рака ў краіне.

Даўжыня 652 км. Вадазбор 71 тыс. км² (паводле плошчы вадазбору, По — найбуйнейшая рака Італіі).

Вытокі ракі По

Пачынаецца ў Коцкіх Альпах, цячэ пераважна па Паданскай раўніне з захаду на ўсход і ўпадае ў Адрыятычнае мора. У дэльце распадаецца на пяць буйных струмянёў (По-ды-Маэстра, По-дэла-Піла, По-дэле-Толе, По-ды-Ньока, По-ды-Гора). Утварае забалочаную дэльту (плошча каля 1,5 тыс. км²). Галоўныя прытокі: Дора-Рыпарыя, Дора-Бальгэа, Агонья, Тычына, Ада, Ольё, Мінча, Тартара (злева); правыя прытокі больш кароткія і менш мнагаводныя.

Частыя паводкі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля г. Ферара 1460 м³/с.

Выкарыстоўваецца для арашэння. У басейне По шмат ГЭС. Суднаходная на 540 км ад вусця. Суднаходнымі прытокамі і каналамі злучана з азёрамі Лага-Маджорэ, Кома, Гарда. На По гарады Турын, П’ячэнца, Крэмона.