Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» — праваабарончая кампанія за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі, аформілася ў 2009 годзе http://dp.spring96.org/. Заснаваная арганізацыямі Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускі Хельсінкскі Камітэт Першы каардынатар кампаніі — Ірына Тоўсцік, з кастрычніка 2010 года — Андрэй Палуда.

Асноўныя кірункі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

  1. Юрыдычны: рэгістрацыя скарагаў у Камітэце ААН па правах чалавека.
  2. Інфармацыйны: інфармаванне насельніцтва пра сітуацыю са смяротным пакаранем у Беларусі. Праблема ў тым, што частка людзей у Беларусі не ведае, што ў краіне існуе смяротнае пакаранне.
  3. Правядзенне пікетаў, перфомансаў супраць смяротнага пакарання.
  4. Адукацыйны.
  5. Міжнароднае лабіраванне.

Кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»http://vytoki.net/?photo=00021472(недаступная спасылка)

Удзел у Міжнародных Кангрэсах[правіць | правіць зыходнік]

V Сусветны Кангрэс супраць смяротнага пакарання, Мадрыд 12-15 чэрвеня 2013 года. 14 чэрвеня адбыўся круглы стол «Еўропа: стратэгія будучыні» — пра дачыненні Еўрапейскага Саюза, Еўрапейскага парламента, Савета Еўропы, АБСЕ і Беларусі і Расіі ў пытанні смяротнага пакарання. У працы круглага стала браў удзел Валянцін Стэфановіч, актывіст кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі». [1] Праблема смяротнага пакарання зноў абмяркоўваецца на сусветным узроўні.

VІ Сусветны Кангрэс супраць смяротнага пакарання Осла 21-23 чэрвеня 2016 года. 22 чэрвеня ў межах Кангрэса Праваабарончы цэнтр «Вясна», Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Нарвежскі Хельсінкскі камітэт зладзілі дыскусію па праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі, а таксама прэзентацыю англамоўнай версіі кнігі «Смяротнае пакаранне ў Беларусі». Выступілі: Любоў Кавалёва, прадстаўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэй Палуда.

Паліна Качаткова (Сцепаненка) прэзентавала дакументальную кнігу «Смяротнае пакаранне ў Беларусі».

http://www.racyja.com/palityka/u-osla-adbylasya-dyskusiya-pa-prableme-s/ Архівавана 24 чэрвеня 2021.

VI Міжнародны Кангрэс Даследчыкаў Беларусі ў Коўна 7-9 кастрычніка 2016, 8-га кастрычніка адбылася дыскусія

пра смяротнае пакаранне і па-за судовыя пакаранні. http://www.racyja.com/hramadstva/my-ne-apraudvaem-zlachyntsau-my-gavorym/

Выданні[правіць | правіць зыходнік]

Дакументальная кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі», Вільня 2015. На беларускай мове http://spring96.org/files/book/be/2015-death-penalty-belarus-be.pdf

Дакументальная кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі», Вільня 2016. На ангельскай мове http://spring96.org/files/book/en/2016-death-penalty-belarus-en.pdf

Супольны даклад Праваабарончага цэнтра «Вясна» і Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) «Смяротнае пакаранне ў Беларусі: забойства на (не)законных падставах». http://spring96.org/files/misc/report_death-penalty-in-belarus-murder-on-unlawful-groundsru.pdf на беларускай і на ангельскай мовах

Мерапрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

Тыдзень супраць смяротнага пакарання, адбываецца з 5 па 10 кастрычніка, пачынаючы з 2013, прымеркаваны да 10 кастрычніка — Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Падчас Тыдня супраць смяротнага пакарання ў МІнску і рэгіёнах Беларусі праходзяць пікеты, лекцыі, дыскусіі, канцэрты, прагляды фільмаў па тэме смяротнага пакарання ў свеце і ў Беларусі. http://novychas.by/hramadstva/tydzen-suprac-smjarotnaha-pakarannja-raspaczynaecc

«Гарады за жыццё» — акцыя 30 лістапада, праходзіць у Беларусі з 2011 года. Міжнародная акцыя супраць смяротнага пакарання, якую ініцыявала ў Рыме каталіцкая «Супольнасць Святога Эгідзія», адбываецца ў свеце штогод з 2002 года. Дата 30 лістапада абраная, бо ў гэты дзень ў 1786 годзе ў Таскане ўпершыню ў гісторыі Еўропы было адмененае смяротнае пакаранне. http://spring96.org/be/news/81386

Канцэрт «Рок за жыццё» МІнск кастрычнік 2016

Рок-праект «Апошні золак».

Дыскусіі[правіць | правіць зыходнік]

Фільмы[правіць | правіць зыходнік]

Прычына смерці — прочарк (2010) https://www.youtube.com/watch?v=EhWyRjeDxc0

Смертная казнь — расстрел (2012) https://www.youtube.com/watch?v=RznM9pt08qY

Смертная казнь: «тюремная графика» по мотивам рассказа палача (Death penalty) (2012) https://www.youtube.com/watch?v=Lz9d8oRkd7o

Убыл по приговору (2012) https://www.youtube.com/watch?v=V0W5YYW6G2k

Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання (2012—2015) https://www.youtube.com/watch?v=IDGOv_uLSuQ&t=5s

Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі (2017)

Плакаты[правіць | правіць зыходнік]

«Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання» — плакат беларускага мастака з Вільні Алега Аблажэя[2]

Зноскі

  1. Мадрыд: Беларускія праваабаронцы ў шэсці супраць смяротнага пакарання (фота, відэа) http://spring96.org/be/news/63917
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2021. Праверана 10 лютага 2022.