Праваахоўныя органы
Праваахоўныя органы, органы правапарадку — адасобленая група дзяржаўных органаў, якая ажыццяўляе дзейнасць па абароне правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, ахове грамадскага парадку, правапарадку і законнасці ў грамадстве і дзяржаве. Пры пэўных умовах праваахоўныя органы могуць выкарыстоўвацца ў якасці прылады супраць іншай групы або кола асоб, каб дамагчыся палітычных, эканамічных ці сацыяльных мэт шляхам ажыццяўлення калектыўнага (дзяржаўнага) гвалту (у выглядзе генацыду, рэпрэсій, знікненняў людзей, катаванняў, прызыву ў войска ці на альтэрнатыўную грамадзянскую службу і іншых парушэнняў правоў чалавека)[1].
Паняцце праваахоўнай дзейнасці
[правіць | правіць зыходнік]Праваахоўная дзейнасць — від дзяржаўнай дзейнасці, якая ажыццяўляецца з мэтай аховы права шляхам прымянення юрыдычных мер уздзеяння ў строгай адпаведнасці з законам і пры няўхільным выкананні ўстаноўленага ім парадку.
Функцыі праваахоўных органаў
[правіць | правіць зыходнік]Усе праваахоўныя органы ажыццяўляюць адну ці некалькі з наступных функцый:
- Канстытуцыйны кантроль
- Пракурорскі нагляд
- Ажыццяўленне правасуддзя
- Расследаванне правапарушэнняў
- Забеспячэнне бяспекі
- Выкананне судовых рашэнняў
- Аператыўна-вышуковая дзейнасць
- Ахова грамадскага парадку
- Аказанне юрыдычнай дапамогі
- Прафілактычная дзейнасць па папярэджанні злачыннасці і яе прафілактыкі
Віды праваахоўных органаў
[правіць | правіць зыходнік]- Органы выяўлення і расследавання злачынстваў
- Органы юрыдычнай дапамогі
- Органы забеспячэння правапарадку і бяспекі
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя. Гвалт і яго ўплыў на здароўі. Даклад пра сітуацыю ў свеце. 2002.