Прававая сям’я
Выгляд
Прававая сям’я — адно з цэнтральных паняццяў параўнальнага правазнаўства; уяўляе сабой больш ці менш шырокую сукупнасць нацыянальных прававых сістэм, якія аб’ядноўвае агульнасць крыніц права, асноўных паняццяў, структуры права і гістарычнага шляху яго фармавання.
Кожная прававая сістэма унікальная, аднак параўнальнае правазнаўства дазваляе вырабіць тыпалогію прававых сістэм. Такім чынам фармуюцца тыпы прававых сістэм, званыя прававымі сем’ямі. Крытэрамі якіх з’яўляюцца:
- суадносіны і выкарыстанне крыніц права,
- ролю суда ў стварэнні прэцэдэнт,
- паходжанне і развіццё сістэмы права.
Найбольш вядомай з’яўляецца класіфікацыя французскага вучонага Рэнэ Давіда, у адпаведнасці з якой вылучаюцца:
- рамана-германская прававая сям’я,
- англасаксонская прававая сям’я,
- рэлігійная прававая сям’я (мусульманская, іудзейская і інш.),
- сацыялістычная прававая сям’я,
- традыцыйная прававая сям’я,
- некаторыя іншыя прававыя сям’і.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |