Праваслаўная Царква ў Амерыцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўная Царква ў Амерыцы
Orthodox Church in America
St Nicholas Wash DC1.jpg
Свята-Мікалаеўскі сабор у Вашынгтоне
Асноўная інфармацыя
Аўтакефалія з 1970
Прызнанне аўтакефаліі часткова прызнаная
Прадстаяцель у наш час Ціхан (Молард)
Цэнтр Вашынгтон
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) ЗША, Канада
Царква-маці Руская Праваслаўная Царква
Мова набажэнстваў англійская
Колькасць
Епархій 12
Сайт [1]

Праваслаўная Царква ў Амерыцы, таксама неафіцыйна Амерыканская праваслаўная царква (англ.: Orthodox Church in America) — праваслаўная царква са спорным кананічным статусам, якая атрымала ў 1970 годзе аўтакефалію ад Рускай Праваслаўнай Царквы.

Аўтакефальны статус прадастаўлены ёй Маскоўскім Патрыярхатам у 1970 годзе, але прызнаны толькі некалькімі праваслаўнымі цэрквамі, а менавіта праваслаўнымі цэрквамі Грузіі, Балгарыі, Польшчы, Чэшскіх зямель і Славакіі. Пераважная большасць праваслаўных цэркваў свету, свярод якіх Канстанцінопальскі, Александрыйскі, Іерусалімскі і іншыя старажытныя патрыярхаты, не прызнаюць Праваслаўную Царкву ў Амерыцы аўтакефальнай, хоць яны прызнаюць царкву як самакіравальную частку Маскоўскага Патрыярхату. Хоць гэтая палітычная і царкоўная праблема з'яўляецца прадметам спрэчак, гэтая палеміка не пагаршала раней адносін паміж Праваслаўнай Царквой у Амерыцы і сусветным праваслаўем. Царква складаецца з больш чым 700 прыходаў, місій, суполак, манастыроў і ўстаноў у ЗША, Канадзе і Мексіцы. У 2011 годзе ў ЗША яна налічвала 84 900 членаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]