Праваслаўныя могілкі (Гродна)
Праваслаўныя могілкі (Старыя, Рускія, Сафійскія, Іерусалімскія, могілкі па Антонова) - даўнія могілкі праваслаўнай грамады Гродна. Тэрыторыя могілак абмежавана вуліцамі Прыгараднай[1], Белуша, прыватнай забудовай па вуліцы Падольнай і 4-м завулкам Падольным. На іншым баку завулка размешчаны каталіцкія Фарныя могілкі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Былі закладзены на пачатку XIX ст. Могілкі моцна пацярпелі падчас баёў у 1915, 1939, 1944. Закрытыя ў 1973.
У 1822 годзе на тэрыторыі могілак на сродкі К. Студніцкага была ўзведзена капліца па праекте К. Багеміле. Званіцу капліцы дабудавалі ў 1907 годзе.
У другой палове XIX стагоддзя тут была пабудавана Царква прападобнай Марфы — помнік архітэктуры позняга класіцызму. У 1890 годзе пры браме на грошы мешчаніна С. Талочкі была пабудавана капліца ў гонар Уваскрасення Хрыстова.
У 1957 на магіле ста дваццаці савецкіх ваеннапалонных пастаўлены помнік. У 1958 помнік з’явіўся на магіле пяцісот сямідзесяці воінаў, партызан і мірных жыхароў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1959 скульптура воіна пастаўлена на магіле, дзе пахаваны астанкі чатырыста дзевяноста савецкіх салдат, якія загінулі ў баях у ліпені 1944.
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках[правіць | правіць зыходнік]
- Марыя Багдановіч (Мякота) — маці Максіма Багдановіча,
- Я. Арлоўскі — гісторык;
- М. Дзмітрыеў — этнограф;
- П. Кавалеўскі — філолаг;
- В. Ф. Нябольсін — архітэктар;
- Раманаў — архітэктар;
- К. Кемарскі — медык;
- А. Райпольскі — медык;
- епіскап Ігнацій (Жалязоўскі);
- Міхась Васілёк (сапр. Міхаіл Восіпавіч Касцевіч) (1905—1960) — беларускі паэт.
Зноскі
- ↑ У крыніцах могілкі памылкова адносяць да вуліцы Антонава, працягам якой з'яўляецца вуліца Прыгарадная