Правы сектар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Правы сектар
укр.: Правий сектор
Выява лагатыпа
Лідар Андрэй Тарасенка
Заснавальнік Дзмітрый Анатолевіч Яраш
Дата заснавання лістапад 2013
(зарэгістравана 22 мая 2014 года)
Штаб-кватэра Кіеў, Украіна
Краіна
Ідэалогія Украінскі нацыяналізм,
Рэлігійны кансерватызм
Колькасць членаў 10000
Месцаў у Вярхоўнай Радзе 1/450
Месцаў у органах мясцовага самакіравання 2/158,399
Гімн «Бог! Украіна! Свабода!»
Сайт pravyysektor.info
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Правы сектар (укр.: Правий сектор) — ультраправая ўкраінская нацыяналістычная палітычная партыя, якая ўзнікла ў лістападзе 2013 года ў час Еўрамайдана ў Кіеве. Вулічныя байцы арганізацыі змагаліся супраць АМАПа. Ваенізаванае аб’яднанне стала палітычнай партыяй 22 сакавіка 2014 года, калі было зацверджана, што ў складзе партыі знаходзіцца каля 10 тысяч членаў.

Заснавальнікамі аб’яднання сталі арганізацыя Трызуб (укр.: Тризуб) пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Яраша і Андрэя Тарасенкі, а таксама палітычна-ваенізаваная арганізацыя Украінская нацыянальная асамблея – Украінская нацыяналістычная самаабарона (укр.: Українська національна асамблея – Українська націоналістична самооборона (УНА-УНСО)). Сярод заснавальнікаў Сацыял-Нацыянальная асамблея і яе ваенізаванае крыло «Патрыёт Украіны», Белы Молат, Чорны Камітэт і іншыя. Белы Молат быў выключаны ў сакавіку 2014 года, а ў наступныя месяцы партыю пакінулі «Патрыёт Украіны» і многія члены УНА-УНСО.

Палітычная ідэалогія Правага сектара апісваецца як ультранацыяналістычная і ультраправая. Правы сектар стаў другой палітычнай групай паводле згадак у расійскіх СМІ ў першай палове 2014 года; расійскае дзяржаўнае тэлебачанне называла іх нэанацыстамі. Агенцтва «Associated Press» не знайшло ніякіх доказаў падобным абвінавачванням. На парламенцкіх выбарах 2014 года кандыдат ад Правага сектара Дзмітрый Яраш атрымаў месца ў Вярхоўнай радзе, выйграўшы выбары ў сваім раёне з 29,8 % галасоў. Прэс-сакратар Правага сектара Барыслаў Бяроза, незалежны кандыдат таксама атрымаў месца ў Радзе (29,4 % галасоў у сваім раёне).

5 красавіка 2015 года Яраш стаў дарадцам галоўнакамандуючага Узброеных сілаў Украіны, а 11 лістапада ён афіцыйна пайшоў з пасады лідара Правага сектара. 27 снежня ён абвясціў, што ён і яго каманда зусім выйдзе з групы, заявіўшы, што Правы сектар выканаў сваю мэту «як рэвалюцыйная структура» і больш не патрэбны. Ён заявіў, што ён і яго фракцыя супраць псеўда-рэвалюцыйнай дзейнасці і гвалтоўных паўстанняў супраць цяперашняй улады. Адыход Яраша выклікаў адыход, па меншай меры, 20 % членаў партыі. У лютым 2016 года Яраш заснаваў новую арганізацыю пад назвай «Дзяржаўная ініцыятыва Дзмітрыя Яраша» (укр.: Державницька ініціатива Дмитра Яроша (ДІЯ)). 19 сакавіка Андрэй Тарасенка стаў новым старшынём Правага сектара.

16 ліпеня 2014 года Яраш абвясціў пра стварэнне «добраахвотніцкага ўкраінскага корпуса» на базе сілавога блока «Правага сектара» для ўдзелу сумесна з узброеныя сіламі Украіны ў вайне на ўсходзе Украіны.[1] Першапачаткова належала да яго таксама тактычная група «Беларусь».[2]

Зноскі

  1. Ярош оголосив про створення Добровольчого Українського Корпусу (укр.)
  2. Расея можа паўтарыць украінскі сцэнар у Беларусі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2017. Праверана 26 красавіка 2017.