Правы чалавека ў Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Дзяржаўны сцяг 1918 і 1991—1995 гадоў стаў сімвалам апазіцыі рэжыму прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі

Урад Беларусі крытыкуюць за парушэнні правоў чалавека і пераслед няўрадавых арганізацыяў, незалежных журналістаў, нацыянальных меншасьцяў і апазыцыйных палітыкаў.[1][2] У сведчанні ў Камітэце Сената Злучаных Штатаў па міжнародных адносінах былая дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс назвала Беларусь адным з шасці ў свеце «фарпостаў тыраніі».[3] У адказ урад Беларусі назваў ацэнку «даволі далёкай ад рэальнасці».[4] Падчас прэзідэнцкіх выбараў і пратэстаў у Беларусі 2020 года колькасць палітвязняў, прызнаных ПЦ «Вясна», рэзка ўзрасла да 1062 па стане на 16 лютага 2022 года.[5] Некалькі чалавек загінулі пасля ўжывання праваахоўнікамі супрацьпраўнай і абразлівай сілы (у тым ліку агнястрэльнай) падчас пратэстаў 2020 года.[6] Паводле Amnesty International, улады не расследавалі парушэньні падчас пратэстаў, а пераследавалі тых, хто аспрэчваў іхную вэрсію падзей.[6] У ліпені 2021 года ўлады распачалі кампанію супраць астатніх няўрадавых арганізацый, ліквідаваўшы да кастрычніка не менш за 270 з іх, уключаючы ўсе раней зарэгістраваныя праваабарончыя арганізацыі ў краіне.[7]

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка назваў сябе «аўтарытарным стылем кіравання».[8] Заходнія краіны ахарактарызавалі Беларусь пры Лукашэнку як «апошнюю дыктатуру Еўропы»; урад абвінаваціў тыя ж заходнія дзяржавы ў спробе змены рэжыму.[9] З 1997 года Савет Еўропы не дапускае Беларусі членства за недэмакратычнае галасаванне і парушэнні ў выбарах падчас канстытуцыйнага рэферэндуму ў лістападзе 1996 года і дадатковых выбараў у парламент.[10]

Дзесяткі беларускіх дзяржаўных чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, гвалтоўныя знікненні, прапаганду і фальсіфікацыі выбараў, патрапілі пад персанальныя санкцыі з боку Злучаных Штатаў Амерыкі і Еўрапейскага Саюза.

Зноскі

  1. Essential Background – Belarus. Human Rights Watch (2005).
  2. Human rights by country – Belarus. Amnesty International (2007).
  3. Opening Statement by Dr. Condoleezza Rice, Senate Foreign Relations Committee (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2006. Праверана 27 сакавіка 2022.
  4. At-a-glance: 'Outposts of tyranny', BBC News .
  5. Political prisoners in Belarus
  6. 6,0 6,1 BELARUS: «YOU ARE NOT HUMAN BEINGS»
  7. Belarus Authorities ‘Purge’ Human Rights Defenders
  8. Profile: Alexander Lukashenko, BBC News (20 March 2006).
  9. Profile: Europe's last dictator?, British Broadcasting Corporation (10 September 2001).
  10. Belarus suspended from the Council of Europe (недаступная спасылка). Press Service of the Council of Europe (17 студзеня 1997). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 200626 April 2006. Праверана 27 сакавіка 2022.