Правы чалавека ў Казахстане

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Правы чалавека ў Казахстане замацаваны Канстытуцыяй, галоўным чынам — у раздзеле II «чалавек і грамадзянін». Рэспубліка Казахстан з’яўляецца членам ААН, АБСЕ і СНД.

У 1995—2022 годзе дзейнічаў Канстытуцыйны савет, які змяніў Канстытуцыйны суд пасля прыняцця канстытуцыі 1995 года. У 2022 годзе ў канстытуцыі Казахстана Канстытуцыйны савет быў заменены на Канстытуцыйны суд з правам звароту кожнага, хто палічыць, што нарматыўныя прававыя акты непасрэдна закранаюць іх канстытуцыйныя правы[1]. Раней права прыватных асоб звяртацца ў Канстытуцыйны савет не было прадугледжана[2], у адрозненне ад Канстытуцыйнага суда, які існаваў да 1995 года[3]. З 2002 года[4] існуе пасада Упаўнаважанага па правах чалавека. З 1997 года пры прэзідэнце існуе камісія па правах чалавека[5].

Тым не менш сітуацыя з правамі чалавека ў Рэспубліцы Казахстан была праблемнай вобласцю для многіх урадавых і няўрадавых назіральнікаў. Паводле справаздач арганізацыі «Freedom House» краіна мае рэйтынг 6 па палітычных правах і 5 па грамадзянскіх свабодах (па шкале 1-7, дзе 1 з’яўляецца самым высокім паказчыкам), такім чынам грамадства Казахстана прызнана «несвабодным». На сайце пасольства ЗША пра Казахстан адзначана, што ў 2004—2005 гадах «урад працягваў здзяйсняць шматлікія і грубыя парушэнні» па правах чалавека[6].

Палітычная структура Казахстана мае асаблівасць засяроджвання ўлады ў руках прэзідэнта. Паводле справаздач назіральнікаў, выбары, якія праходзілі, былі далёкія ад міжнародных стандартаў[7][8]. Заканадаўчая і судовая ўлада, а таксама рэгіянальныя і мясцовыя ўлады не з’яўляюцца незалежнымі ад выканаўчай улады, а таксама змены або папраўкі да Канстытуцыі праходзяць толькі са згоды прэзідэнта.

Удзел у міжнароднай сістэме абароны правоў чалавека[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя міжнародныя дакументы (ААН і СНД)[9][10] Удзел Казахстана
Міжнародная канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі Далучэнне ў 1998 годзе, Заява аб дапушчэнні індывідуальных скаргаў зроблена ў 2008 годзе
Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах Ратыфікацыя ў 2006 годзе
Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах Ратыфікацыя ў 2009 годзе
Другі Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах Ратыфікацыя ў 2021 годзе
Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах Ратыфікацыя ў 2006 годзе
Канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын Далучэнне ў 1998 годзе
Факультатыўны пратакол да Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын Ратыфікацыя ў 2001 г.
Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання Далучэнне ў 1998 годзе, Заява аб дапушчэнні індывідуальных скаргаў зроблена ў 2008 годзе
Факультатыўны пратакол да Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання Ратыфікацыя ў 2008 годзе
Канвенцыя аб правах дзіцяці Ратыфікацыя ў 1994 годзе
Факультатыўны пратакол да Канвенцыі аб правах дзіцяці, які тычыцца ўдзелу дзяцей ва ўзброеных канфліктах Ратыфікацыя ў 2003 годзе
Факультатыўны пратакол да Канвенцыі аб правах дзіцяці, які тычыцца гандлю дзецьмі, дзіцячай прастытуцыі і дзіцячай парнаграфіі Ратыфікацыя ў 2001 годзе
Міжнародная канвенцыя аб абароне правоў усіх працоўных-мігрантаў і членаў іх сем’яў Не падпісаная.
Канвенцыя аб правах інвалідаў Ратыфікавана ў 2015 годзе
Факультатыўны пратакол да Канвенцыі аб правах інвалідаў Падпісаны ў 2008 годзе
Міжнародная канвенцыя для абароны ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў Далучэнне ў 2009 годзе
Канвенцыя СНД аб правах і асноўных свабодах чалавека Не падпісаная.
Канвенцыя аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод Ратыфікавана ў 2007 годзе[11]
Канвенцыя аб забеспячэнні правоў асоб, якія належаць да нацыянальных меншасцяў Падпісаны.

Крытыка становішча з правамі чалавека[правіць | правіць зыходнік]

Спецдакладчык ААН Майна Кіаі рэкамендаваў ураду перагледзець закон аб правядзенні мірных сходаў і шэсцяў. З ягоных слоў, «у Казахстане ўсё так перавярнулася, што трэба выпрошваць гэтае права ва ўладаў». Таксама ён параўнаў Казахстан з Руандай, дзе кіраўнік Рэспублікі атрымлівае 95 % галасоў[12].

На думку казахстанскай апазіцыі, забойствы апазіцыйных палітыкаў Алтынбека Сарсенбаева і Заманбека Нуркадзілава былі выкананыя «эскадронам смерці» з былых супрацоўнікаў спецслужбаў[13]. У ліку асуджаных па справе аб забойстве Сарсенбайлы апынуліся афіцэры спецпадраздзялення «Арыстан» КНБ РК[14].

Аляксандр Бажэнка, грамадзянскі актывіст, сведка на працэсе па справе аб беспарадках у Жанаазене, які адмовіўся на судзе ад сваіх паказанняў, заявіўшы пра катаванні падчас следства, быў забіты 11 кастрычніка 2012 года[15]. Афіцыйная колькасць загінуўшых у Жанаазене склала 15 чалавек[16][17].

На думку Даніяра Наўрыза ў інфармацыйных адносінах фактычна накладзеная забарона на тэму атэізму[18]. Таксама за распальванне міжрэлігійнай варожасці быў арыштаваны Аляксандр Харламаў. Яго абвінавачваюць у тым, што ён у сваіх публікацыях аб хрысціянстве і аб розных рэлігійных плынях займаўся прапагандай атэізму, чым абразіў пачуцці вернікаў[19][20][21].

Зноскі

  1. Президент подписал закон «О Конституционном Суде РК». Что это даст казахстанцам?. informburo.kz (5 лістапада 2022). Праверана 12 лістапада 2022.
  2. «О Конституционном Совете Республики Казахстан» Архівавана 21 лістапада 2010. — см. ст. 20
  3. Приложение А. Конституционный контроль в странах СНГ и Балтии Архівавана 26 лістапада 2010. // Конституционный Суд России. — Справочник / Составители: М. С. Балутенко, Г. В. Белонучкин, К. А. Катанян. Под общей редакцией К. А. Катаняна — Издание второе. — М.: Информационно-экспертная группа «Панорама», 1997—384 с. — ISBN 5-85895-028-0
  4. История становления. Праверана 20 снежня 2010.
  5. Указ Президента Республики Казахстан от 22 апреля 1997 г. № 3470 «О Комиссии по правам человека при Президенте Республики Казахстан». Праверана 12 лістапада 2022.
  6. http://www.usembassy.kz/documents/support-hrr-kaz-en.html Архівавана 28 верасня 2007. Retrieved 30 Nov 2006.
  7. US State Department 2004 Country Report on Human Rights: Kazakhstan Архівавана 13 студзеня 2012. (англ.)
  8. Country Reports on Human Rights Practices for 2011 Kazakhstan Архівавана 7 жніўня 2013. (англ.)
  9. Статус договоров о правах человека в базе данных ООН Архівавана 5 жніўня 2019. (англ.)
  10. Данные о ратификации правозащитных договоров СНГ Архівавана 31 сакавіка 2010. См. также Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2011. Праверана 17 красавіка 2023.
  11. Казахстан ратифицировал Конвенцию о стандартах демократических выборов в странах СНГ — Gazeta.kz(недаступная спасылка)
  12. Спецдокладчик ООН сравнил Казахстан с Руандой. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2015.
  13. http://lenta.ru/news/2006/02/14/sersanbaev/ Архівавана 19 красавіка 2012. Оппозиция обнаружила в Казахстане «эскадрон смерти»
  14. Убийство Алтынбека Сарсенбаева: десять лет споров. rus.azattyq.org (11 лютага 2016). Праверана 11 лістапада 2022.
  15. В Казахстане, Европе и США прошли акции памяти убитого Александра Боженко (фото) — Новости / КТК. Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2014.
  16. Жертвами беспорядков в Казахстане стали 15 человек. Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2016.
  17. Установлены личности всех 14 погибших во время массовых беспорядков в Жанаозене. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  18. Данияр Наурыз: «В информационном отношении фактически наложен запрет на тему атеизма» / Видео / Интернет-газета. Казахстан(недаступная спасылка — гісторыя ). Праверана 11 лютага 2013.
  19. Социалистическое движение Казахстана » Александр Харламов арестован за пропаганду атеизма!. Праверана 7 красавіка 2013.
  20. Правозащитник обвиняется в пропаганде атеизма, говорит адвокат. Праверана 7 красавіка 2013.
  21. Казахстан: правозащитник Александр Харламов арестован за пропаганду атеизма - Портал-Credo.Ru. Праверана 7 красавіка 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]