Брындызі (правінцыя)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Правінцыя Брындызі)
| Брындызі | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| | |||||
|
|||||
| Краіна | Італія | ||||
| Уваходзіць у | Апулія | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 1927 | ||||
| Глава | Toni Matarrelli[d] | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
| Код ISO 3166-2 | IT-BR | ||||
| Тэлефонны код | 0831 | ||||
| Паштовыя індэксы | 72100 | ||||
| Код аўтам. нумароў | BR | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Брындызі (італ.: Provincia di Brindisi) — правінцыя ў Італіі, у вобласці Апулія. Сталіца — горад Брындызі. У правінцыі 20 камун. Правінцыя Брындызі размешчана ў паўднёва-ўсходняй Італіі, плошча — 1839 км², з’яўляецца другой самай маленькай правінцыяй у рэгіёне пасля правінцыі Барлета-Андрыя-Трані. Мяжуе на ўсходзе з Адрыятычным морам, на поўначы з правінцыяй Бары, на захадзе з правінцыяй Таранта і на паўднёвым усходзе з правінцыяй Лечэ. Паўночная, цэнтральная і заходняя часткі ўзгорыстыя, з вялікай колькасцю лесу. Максімальная вышыня над узроўнем мора складае 414 м, каля Сельва-дзі-Фазана.