Казерта (правінцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Правінцыя Казерта)
Казерта
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Італія
Уваходзіць у Кампанія
Адміністрацыйны цэнтр
Глава Даменіка Цынцы[d]
Насельніцтва
  • 913 666 чал. (1 студзеня 2020)
Плошча
  • 2 639 км²
Казерта на карце
Казерта, карце
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2 IT-CE
Тэлефонны код 0823 і 081
Паштовыя індэксы 81100 і 81010–81059
Код аўтам. нумароў CE
Афіцыйны сайт (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Казе́рта (італ.: Provincia di Caserta) — правінцыя ў Італіі, на поўначы рэгіёна Кампанія. Адміністрацыйным цэнтрам правінцыі з’яўляецца аднайменны горад Казерта, дзе знаходзіцца знакаміты Казерцкі палац, які быў рэзідэнцыяй неапалітанскіх каралёў. Правінцыя заснавана ў 1945 годзе; падзяляецца на 104 камуны. Самы буйны горад правінцыі — Казерта, другі па велічыні — Аверса.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Правінцыя Казерта знаходзіцца на захадзе Італіі, абмываецца Тырэнскім морам. Непасрэдна на ўзбярэжжы знаходзяцца гарады Мандрагонэ і Кастэль-Вальтурна.

На поўначы Казерты знаходзяцца горы Матэзэ, якія ўваходзяць у сістэму Цэнтральных Апенін, і аднайменнае карставае возера Матэзэ. Найвышэйшы пункт — гара Мілета вышынёй 2050 м, а возера размяшчаецца на вышыні 1007 м над узроўнем мора — гэта самае высакагорнае карставае возера Італіі. Там жа знаходзяцца штучныя азёры Гала і Леціна, створаныя пры будаўніцтве дамбаў на рэчках Летэ і Сава.

Прыродны парк Матэзэ заснаваны ў 2002 годзе.

Па тэрыторыі правінцыі Казерта працякае рака Вальтурна, якая ўпадае ў Гаэтанскі заліў Тырэнскага мора. У вусці гэтай ракі размешчаны горад Кастэль-Вальтурна.

У Казерце таксама знаходзяцца невысокія горы — Санта-Крочэ ў камуне Ракаманфіна (1005 м) і Маджорэ (1036 м). Гара Санта-Крочэ з’яўляецца верхавінай патухлага 50 тысяч гадоў таму вулкана Ракаманфіна.

Зноскі