Ляанін (правінцыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Правінцыя Ляанін)
Перайсці да: рух, знайсці

Ляані́н (кіт. трад. 遼寧, спр. 辽宁 , піньінь: Liáoníng) — правінцыя на паўночным усходзе Кітая. На поўдні абмываецца Жоўтым морам, на ўсходзе прымыкае да мяжы з КНДР.

Плошча 151 тыс. км². Насельніцтва 39,5 млн чал. (1990). Адміністрацыйны цэнтр — Шэньян (Мукдэн). Больш за 1 млн жыхароў пражывае ў гарадах Шэньян, Фушунь, Аньшань.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паверхня пераважна гарыстая. На ўсходзе Усходне-Маньчжурскія і Ляадунскія горы (вышыня да 1367 м), на захадзе адгор'і гор Ляасі, у цэнтральнай частцы — нізінная раўніна. Галоўныя рэкі — Ляахэ і Ялуцзян.

На тэрыторыі правінцыі знаходзяцца радовішчы каменнага вугалю, жалезнай руды, гаручых сланцаў, магнезіту, алюмініевай сыравіны.

Клімат мусоннага тыпу з гарачым вільготным летам і халоднай маласнежнай зімой. Ападкаў выпадае 500—1000 мм за год.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Ляанін — адзін з важнейшых індустрыяльных раёнаў Кітая. На долю Ляанін прыпадае значная частка здабычы каменнага вугалю (Фушунь і Фусінь), жалезнай руды (Аньшань і Бэньсі), сланцаў і інш. Буйныя ЦЭС і ГЭС. Агульнанацыянальнае значэнне мае чорная і каляровая металургія.

Галоўныя галіны прамысловасці: машынабудаванне (горназаводскае абсталяванне, станкі, электра-тэхнічныя вырабы, чыгуначны рухомы састаў, судны, трактары), хімічная, нафтаперапрацоўчая, будаўнічых матэрыялаў, тэкстыльная, харчовая (алейная, мукамольная).

У сельскай гаспадарцы пераважае земляробства, часткова арашальнае. Вырошчваюць пшаніцу, рыс, сою, бавоўнік, кенаф, тытунь. Агародніцтва і садоўніцтва. Рыбалоўства.

Транспарт чыгуначны, марскі, рачны. Галоўныя марскія парты: Люйда, Аньдун, Інкоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]