Малуку

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Правінцыя Малуку)
Jump to navigation Jump to search
Малуку
індан.: Maluku
Coat of arms of Maluku.svg
Дэвіз: Siwa Lima (Належым разам)
IndonesiaMaluku.png
Сталіца Амбон
Губернатар
Плошча 46914.03 км²
Насельніцтва 1708190 (2014)
Народы альфурцы, амбонцы, яванцы, кітайцы
Рэлігія Іслам (50.8%%), хрысціянства (48.4%)
Мовы інданезійская мова, амбонская мова
Часавы пояс UTC+9
Сайт Афіцыйная старонка

Малуку (індан.: Maluku) — правінцыя на ўсходзе Інданезіі. Плошча - 46 914,03 км². Насельніцтва (2014 г.) - 1 708 190 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Амбон.

Правінцыя Малуку была абвешчана ў жніўні 1945 г., аднак канчаткова далучана да Інданезіі толькі ў 1950 г. У 1999 г. і 2004 г. назіраліся сутыкненні паміж мусульманамі і хрысціянамі.

Уключае паўднёвую частку Малукскіх астравоў, астравы Ару, астравы Танімбар, астравы Бабар, астравы Банда, востраў Ветар, астравы Леты, астравы Кай. Падзяляецца на 9 акруг і 2 муніцыпалітэты.

Асноўныя галіны эканомікісельская гаспадарка, рыбалоўства, транспарт, турызм. Працуе 24 вышэйшых навучальных устаноў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]