Ніжняя Сілезія (правінцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Правінцыя Ніжняя Сілезія)
Ніжняя Сілезія
ням.: Niederschlesien
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна  Германія
Статус Гістарычная правінцыя Прусіі
Уваходзіць у Прусія
Адміністрацыйны цэнтр Брэслау
Дата ўтварэння 1919
Дата скасавання 1 красавіка 1938
1945 (канчаткова)
Насельніцтва
  • 3 286 539 чал. (1941)
Плошча
  • 26 981,33 км²
Ніжняя Сілезія на карце
Заўвагі: карта ў граніцах на 1925 год
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ніжняя Сілезія (ням.: Niederschlesien, польск.: Dolny Śląsk) — правінцыя Прусіі ў складзе Германіі. Існавала ў 1919—1938 і затым ізноў у 1941—1945 гадах. Сталіца — горад Брэслау. Была ўтворана шляхам падзелу правінцыі Сілезія на дзве новыя — Ніжнюю і Верхнюю Сілезію, і складалася з яе дзвюх заходніх акруг. Тэрыторыя правінцыі не супадае цалкам з тэрыторыяй аднайменнай гістарычнай вобласці. Акрамя яе, у склад правінцыі ўваходзілі некалькі верхнелужыцкіх раёнаў (Гёрліц, Гоерсверда і інш.), якія да 1815 года належалі каралеўству Саксонія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Веймарская рэспубліка[правіць | правіць зыходнік]

Акруга правінцыі Ніжняя Сілезія (1922)

У 1919 годзе з тэрыторыі правінцыі Сілезія была вылучана новая правінцыя — Верхняя Сілезія, пры гэтым астатняя частка перайменавана ў Ніжнюю Сілезію. Гэтым крокам была прадпрынятая спроба даць верхнесілезкім славянскім народам больш аўтаноміі.

Тэрыторыя правінцыі Ніжняя Сілезія складалася з двух заходніх адміністрацыйных акруг былой правінцыі Сілезія:

  1. Адміністрацыйная акруга Лігніц, цэнтр — Лігніц
  2. Адміністрацыйная акруга Брэслау, цэнтр — Брэслау

Паводле Версальскага дагавора, Германія была вымушана перадаць Польшчы часткі ніжнесілезскіх раёнаў Гурау, Міліч, Грос-Вартэнберг і Намслау[1].

Трэці рэйх[правіць | правіць зыходнік]

Ніжняя Сілезія на карце Прусіі і Германіі (1944)

Пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў у 1933 годзе і пачатку палітыкі гляйхшальтунга правінцыі фактычна страцілі сваё значэнне, а ўлада обер-прэзідэнта ўсё больш уваходзіла ў канфлікт з уладай гаўляйтараў партыйных гау. Дэ-факта ўжо з 1933 года абедзве правінцыі Ніжняя і Верхняя Сілезія кіраваліся адной асобай — гаўляйтарам гау Сілезія. У 1938 годзе абедзве правінцыі былі аб’яднаны ўжо афіцыйна ў адзіную правінцыю Сілезія, аднак пасля акупацыі ў 1939 годзе часткі Польшчы і Чэхаславакіі і ўключэння значных тэрыторый у склад правінцыі Сілезія ў студзені 1941 года яна зноў была падзелена на Ніжнюю і Верхнюю Сілезію. Правінцыя Ніжняя Сілезія зноў складалася з дзвюх акруг — Лігніц і Брэслау.

У 1941 годзе таксама былі створаны гау Ніжняя Сілезія і гау Верхняя Сілезія, гаўляйтары якіх таксама перанялі функцыі обер-прэзідэнтаў адпаведных правінцый.

Паваеннае развіццё[правіць | правіць зыходнік]

Пасля 1945 года тэрыторыя правінцыі амаль цалкам апынулася пад польскім кіраваннем. Толькі невялікая частка засталася ў складзе Германіі і сёння ўваходзіць у склад федэральных зямель Саксонія (Гёрліц, Гоерсверда, Ротэнбург, Вайсвасер, Ніскі) і Брандэнбург (Руланд і Ортранд).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Веймарская рэспубліка[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя і насельніцтва правінцыі Ніжняя Сілезія ў 1925 годзе:[1]

Адміністрацыйная акруга Плошча, км² Насельніцтва, чал. Колькасць раёнаў
сельскіх гарадскіх
Акруга Брэслау 12.999 1.897.172 23 4
Акруга Лігніц 13.617 1.235.156 19 5
Усяго па правінцыі 26.616 3.132.328 42 9

Рэлігійны склад насельніцтва ў 1925 годзе: 67,7 % — пратэстанты; 29,6 % — каталікі; 0,2 % — іншыя хрысціянскія канфесіі; 1,0 % — іўдзеі; 1,6 % — іншыя канфесіі[1].

Станам на 1925 год каля 13,2 % насельніцтва правінцыі пражывала ў гарадах з насельніцтвам звыш 100 тысяч чалавек. Пры гэтым каля 52,0 % насельніцтва пражывала ў населеных пунктах з 2 тысячамі жыхароў. Найбуйнейшымі гарадамі правінцыі з’яўляліся (колькасць насельніцтва таксама пазначана на 1925 год):[1]

Трэці рэйх[правіць | правіць зыходнік]

Плошча і колькасць насельніцтва акруг Брэслау і Лігніц станам на 17 мая 1939 года ў граніцах на 1 студзеня 1941 года і колькасць раёнаў на 1 студзеня 1941 года (на той момант абедзве правінцыі Верхняя і Ніжняя Сілезія на кароткі час ізноў былі аб’яднаны ў адзіную правінцыю Сілезія):[2]

Адміністрацыйная акруга Плошча, км² Насельніцтва, чал. Колькасць раёнаў
сельскіх гарадскіх
Акруга Брэслау 12.957,64 1.971.829 18 4
Акруга Лігніц 14.023,41 1.314.710 17 4
Усяго па акругах 26.981,05 3.286.539 35 8

Обер-прэзідэнты[правіць | правіць зыходнік]

Пасада обер-прэзідэнта ўведзена ў Прусіі паводле ўказа ад 30 красавіка 1815 года аб паляпшэнні правінцыйнага кіравання (ням.: Verordnung wegen verbesserter Einrichtung der Provinzial-Behörden).

Гады Обер-прэзідэнт Партыя
1919—1920 Фелікс Філіп[de] СДПГ
1920—1928 Герман Цымер[de] СДПГ
1928—1932 Герман Людэман[de] СДПГ
1932—1933 Фрыдрых фон Дэгенфельд-Шонбург[de] НННП
1933—1934 Гельмут Брукнер НСДАП
1935—1938 Ёзэф Вагнер НСДАП
1938—1941 (правінцыя не існавала)
1941—1945 Карл Ганке НСДАП

Гельмут Брукнер у 1933—1935 гады і Іозеф Вагнер у 1935—1938 гады адначасова былі таксама і обер-прэзідэнтамі правінцыі Верхняя Сілезія і гаўляйтарамі партыйнага гау Сілезія. Вагнер таксама ўзначаліў і аб’яднаную правінцыю Сілезія ў 1938—1941 гадах.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г Die Provinz Niederschlesien im Überblick Архівавана 18 снежня 2017. (ням.)
  2. Fläche und Bevölkerung der größeren Verwaltungsbezirke (S. 8), Zahl der Gemeinden und Kreise (S. 21), Bevölkerung nach Gemeindegrößenklassen (S. 22) (ням.). Statistisches Jahrbuch für das Deutsche Reich 1939/40 (Digitalisat). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2019. Праверана 25 жніўня 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]