Праграмнае забеспячэнне

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Прагра́мнае забеспячэ́нне, агульны тэрмін для абазначэння сукупнасці камп'ютарных праграм, працэдур і дакументацыі, якая выконвае пэўную задачу ў камп'ютарнай сістэме. Тэрмін ахоплівае дастасоўныя праграмы, такія як тэкставы рэдактар, што выконвае задачу карыстальніка, сістэмнае праграмнае забеспячэнне, якое стасуецца непасрэдна з апаратнай часткай і забяспечвае неабходныя для дастасоўных праграм функцыі, і пасрэднае ПЗ, якое кантралюе і каардынуе разсяроджаныя сістэмы.

Тыпы[правіць | правіць зыходнік]

Існуючыя камп'ютарныя сістэмы раздзяляюць праграмнае забеспячэнне на тры асноўныя класы: сістэмнае праграмнае забеспячэнне, сродкі праграмавання і дастасоўныя праграмы, але мяжа паміж імі недакладная і часта размытая.

  • Сістэмнае праграмнае забеспячэнне забяспечвае працу абсталявання і камп'ютарнай сістэмы як адзінага цэлага. Уключае аперацыйныя сістэмы, драйверы прылад, сродкі дыягностыкі, серверы, аконныя сістэмы і інш. Назначэнне сістэмнага праграмнага забеспячэння — адмежаваць наколькі магчыма праграміста, што піша дастасоўныя праграмы, ад дэталяў канкрэтнай камп'ютарнай сістэмы, асаблівасцей падсістэмы памяці, тых ці іншых прылад — прынтараў, дысплеяў, клавіятур і г.д.
  • Сродкі праграмавання ахопліваюць прылады, што дапамагаюць праграмісту ствараць праграмы на розных мовах праграмавання больш зручным спосабам. Уключаюць тэкставыя рэдактары, кампілятары, інтэрпрэтатары, лінкеры, дэбагеры і г.д. Інтэграваныя асяродзі праграмавання спалучаюць гэтыя прылады ў праграмным пакунку, звычайна замяняючы кіраванне з загаднага радка графічным інтэрфейсам карыстальніка.
  • Дастасоўныя праграмы дазваляюць карыстальніку выконваць адну ці болей пэўных, не звязаных з камп'ютарам, задач. Звычайны ўжытак уключае аўтаматызацыю прамысловасці, праграмы для бізнесу, адукацыйныя праграмы, медыцынскія праграмы, базы дадзеных і камп'ютарныя гульні. Амаль кожная праява чалавечай дзейнасці зараз выкарыстоўвае нейкую форму дастасоўнай праграмы.

Паводле спосабу распаўсюджання і ўжывання ПЗ падзяляецца на несвабоднае/закрытае, адкрытае і свабоднае. Свабоднае праграмнае забеспячэнне можа распаўсюджвацца, усталёўвацца ды ужывацца любых камп'ютарах дома, у офiсах, школах, ВНУ, а таксама камерцыйных і дзяржаўных установах без абмежаванняў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]