Прадслава Уладзіміраўна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Прадслава Уладзіміраўна
 
Нараджэнне: не пазней за 987
Смерць: не раней за 1018
Дынастыя: Рурыкавічы
Бацька: Уладзімір Святаславіч
Маці: Рагнеда Рагвалодаўна

Прадслава Уладзіміраўна (? — 1017/1042), дачка Уладзіміра Святаславіча.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Папярэдзіла Яраслава пра гібель братоў[1], паводле Пячэрскага патэрыка княжна пахавала Майсея Угрына, адданага дружынніка Барыса Уладзіміравіча. Захапіўшы Кіеў польскі кароль Баляслаў Храбры зрабіў Прадславу сваёй наложніцай — з боку Святаполка гэта была помста ёй за дапамогу Яраславу.

Адступаючы з Кіева, Баляслаў вывез з сабою ў Польшчу і Прадславу[2][3]. Паводле звестак польскіх крыніц Баляслаў хацеў пабрацца з Прадславай шлюбам. Трэцяя жонка Баляслава Эмгільда памерла ў 1017. Шлюб Баляслава з Одай, дачкой мейсенскага маркграфа Экегарда І адбыўся 3 лютага 1018. Такім чынам, перамовы пра магчымы шлюб Баляслава з Прадславай маглі ісці ў 1017, калі Яраслаў вёў перамовы з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі пра саюз супраць Польшчы.

Чацвёртая жонка Баляслава Ода памерла недзе пасля 1018, магчыма, што польскі кароль якісьці час яшчэ жыў і з Прадславай, але ў 1042, калі палякі вярнулі 800 рускіх палонных, Прадславы сярод іх ужо не было. Відавочна, што яна памерла ў польскім палоне да гэтага часу (т.б. да 1042)[4].

Зноскі

  1. ПСРЛ, Т.2. Ипатьевская летопись. Фототип. изд. 1908 г. —М., 1962. —XVI — 938 стб. —87 с. —IV c. Стб.129.
  2. ПСРЛ, Т.5. II Псковская летопись. Часть I Софийской летописи. —СПб., 1848. —656 с. С. 132.
  3. ПСРЛ, Т.7. Воскресенская летопись. —СПб., 1856. —544 с. С. 326.
  4. Balzer O. Genealogia Piastów. — Kraków, 1895. —XV+ 575s. S. 41-43.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. Львів, 2000.