Прадстаўнічы будынак Эстоніі
| Славутасць | |
| Прадстаўнічы будынак Эстоніі | |
|---|---|
| эст.: Eestimaa rüütelkonna hoone | |
| | |
| 59°26′13″ пн. ш. 24°44′25″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне |
|
Прадстаўнічы будынак Эстоніі (да 2024 года — Дом эстонскага рыцарства) — старажытны будынак, помнік архітэктуры ў Таліне, у Вышгарадзе, плошча Кірыку, д. 1.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да 1920-х гадоў дом быў месцам грамадскіх сходаў, пераважна, нямецкай арыстакратыі — эстляндскага рыцарства.
Будынкі на гэтым месцы належалі рыцарскаму сходу з 1652 года, першыя дзве пабудовы загінулі пры пажары. Сучасны будынак, чацвёрты па ліку, быў пабудаваны ў 1845—1848 па праекце архітэктара Георга Вінтэргальтэра (1822—1894) у стылі неарэнесанс. Гэта быў адзін з першых будынкаў у гэтым стылі ў горадзе. Да цяперашняга часу будынак у значнай меры захаваў свае інтэр’еры.
Пасля ўтварэння незалежнай Эстоніі будынак быў нацыяналізаваны, у 1920—1940 гады ў ім размяшчалася Міністэрства замежных спраў.
У гады Савецкай акупацыі, з 1948 па 1992 год, будынак займала Нацыянальная бібліятэка Эстоніі.
У 1993 годзе ў будынку размясцілі экспанаты мастацкага музея Кадрыёрг з-за рамонту музея, у 2000 годзе прадметы мастацтва былі вернуты ў ранейшыя памяшканні і ў зноў адбудаваны Музей Куму.
З 2009 па 2016 год у будынку размяшчаўся факультэт выяўленчых мастацтваў Эстонскай акадэміі мастацтваў.
