Перайсці да зместу

Праезд Галадзеда (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праезд Галадзеда
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Заводскі
Гістарычны раён Чыжоўка
Працягласць 650 метраў[1]
Рух двухбаковы
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Магілёўская
Тралейбусныя маршруты 50[2]
Аўтобусныя маршруты 102, 3с, 48[2]
Паштовы індэкс 220077[3]
на Яндэкс.Картах

Праезд Галадзеда — праезд у жылым раёне Чыжоўка Заводскага раёна Мінска. Як і аднайменная вуліца, названы ў гонар вядомага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Убарэвіча, потым ідзе ў паўночным кірунку, паралельна Ташкенцкай вуліцы і завяршаецца скрыжаваннем з вуліцамі Галадзеда і Карзюкі[1]. Жылая забудова праезду пераважна складаецца з тыпавых 5-павярховых дамоў, узведзеных у 1970—1971 гадах[4].

  • Д. 7/2 — СШ № 135 імя Воранава[5];
  • Д. 15В — каталіцкі касцёл Святога Духа[4];
  • Д. 21 — спецыяльны дзіцячы сад № 65 для дзяцей з парушэннямі апорна-рухальнага апарату[1], узведзены ў 1974—1975 гады як яслі-сад № 343, зачынены ў 1980-я, мадэрнізаваны ў 2012—2014 гадах[6].