Праект веку

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праект векуM:
Рэжысёр
Краіна
Год 27 студзеня 2015
IMDb ID 4333136

«Праект веку» (ісп.: La obra del siglo) — мастацкі фільм 2015 года рэжысёра Карласа Мачада Кінтэлы[en][1].

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 22-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[2].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Калісьці «атамны» горад сімвалізаваў амбіцыйныя планы Савецкага Саюза па пабудове атамнай электрастанцыі на Кубе. Пасля распаду СССР «праект веку» цалкам замарожаны. Пра яго былыя надзеі напамінаюць толькі купалы недабудаваных рэактараў. З жыццём «прывіднага» горада злучаны неўладкаваныя лёсы трох герояў — бацькі, сына і ўнука. У адрозненне ад іх хатняга гадаванца — акварыўмнай рыбкі Бэнджаміна — мужчыны яшчэ не навучыліся «дыхаць пад вадой» і спраўляцца з адзінотай. У адсутнасць жанчын ім няпроста ўжывацца разам пад адным дахам у горадзе, якому некалі прадказвалі вялікую будучыню[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 7 кінаўзнагародамі і яшчэ 4 намінацыямі[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. La obra del siglo (2015) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 18 лютага 2022.
  2. а б Праект веку (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2022. Праверана 18 лютага 2022.
  3. La obra del siglo — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 18 лютага 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]