Пражская школа арганістаў
Пражская школа арганістаў (чэшск.: Pražská varhanická škola) — музычная навучальная ўстанова, якая дзейнічала ў Празе ў 1830—1890 гадах. Была заснавана Таварыствам развіцця царкоўнай музыкі ў Чэхіі (чэшск.: Jednota ku zvelebení kostelní hudby v Čechách), якое ўзнікла на чатыры гады раней.
Насуперак назве, выкладанне ў школе не абмяжоўвалася мастацтвам ігры на аргане: студэнты вывучалі таксама і клавіры, і асновы тэорыі і кампазіцыі.
У выніку распачатай у 1888 годзе рэарганізацыі ў 1890 годзе школа канчаткова ўвайшла ў склад Пражскай кансерваторыі.
Дырэктары школы[правіць | правіць зыходнік]
- Ян Аўгуст Вітасек (1830—1839)
- Карл Франц Піч (1840—1856)
- Іозеф Звонарж (1856—1858)
- Іозеф Крэйчы (1858—1865)
- Францішак Скугерскі (1866—1890)