Празерпіна
Празерпіна | |
---|---|
![]() Дантэ Габрыэл Расеці. Празерпіна. Карцінная галерэя Бірмінгема | |
Пол | жанчына |
Бацька | Юпітэр |
Маці | Цэрэра |
Муж | Плутон, Liber[d] і Ercina[d] |
У іншых культурах | Персефона і Libera[d] |
![]() |
Празерпіна (лац.: Proserpina) — у старажытнарымскай міфалогіі багіня падземнага царства, адпаведная старажытнагрэчаскай Персефоне, дачка Юпітэра і Цэрэры, пляменніца і жонка Плутона (Дыта). Па адной версіі, імя яе — лацінізаванае грэчаскае «Персефона». Па іншаму тлумачэнню, так называлася рымская багіня, якая паспрыяла росту (proserpere) семені і зліўшыся пазней, па ўвядзенні грэчаскіх культаў, з багіняй Персефонай.

Паводле легенды, Празерпіны, дачка багіні збожжа Цэрэры, збірала касачы, ружы, фіялкі, гіяцынты і нарцысы на лузе са сваімі сяброўкамі, калі яе заўважыў, загарэўся любоўю, Плутон, цар падземнага свету. Ён памчаў яе на калясніцы, прымусіўшы бездань разгарнуцца перад імі і Празерпіны была вынесеная ў падземнае царства. Плутон вымушаны быў адпусціць яе, але даў спазнаць ёй зярнятка гранату, каб яна не забылася царства смерці і вярнулася да яго. З той пары Празерпіна палову года праводзіць у царстве мёртвых і палову — у царстве жывых.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Празерпіна