Праз рок-прызму
Праз рок-прызму | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Аўтар | Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мітрафанавіч Мяльгуй |
Тып | літаратурны твор[d] |
Назва | Праз рок-прызму |
Мова | беларуская |
Месца выдання | Нью-Ёрк |
Год выдання | 1989 |
«Праз рок-прызму» — кніга Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мяльгуя, прысвечаная рок-музыцы. Выдадзена «Беларускім Інстытутам Навукі і Мастацтва» на беларускай мове ў Нью-Ёрку ў 1989 годзе. Аўтаркай англамоўнага ўступу да выдання стала Марыя Паўліна Сурвіла.[1]
Гісторыя і змест выдання
[правіць | правіць зыходнік]У канцы 1980-х ажыццявіць такога кшталту выданне ў Беларусі ў журналістаў Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мяльгуя не было магчымасцяў з-за афіцыйнай ідэалогіі. Дзякуючы дапамозе і ахвяраванням дзеячаў беларускай эміграцыі Кастуся Акулы, Янкі Запрудніка, Адама Акуліча, Паўла Янкоўскага кніга ў 1989 годзе надрукавана ў выдавецтве «Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва» (Нью-Ёрк). Гэтаму спрыяла рашэнне выдаўцоў зарэгістраваць выданне ў Бібліятэцы Кангрэса ЗША. У савецкай Беларусі кніга доўгі час заставалася асноўнай крыніцай звестак пра найбольш цікавыя плыні ў беларускай рок-музыцы, яе самыя ўплывовыя гурты і постаці. Урыўкі з кнігі перадрукоўваліся перыядычным выданнем «Беларуская маладзёжная», згадка пра кнігу, дзякуючы прафесару Адаму Мальдзісу, трапіла ў дзяржаўную «Энцыклапедыю гісторыі Беларусі».[2] На старонках кнігі аўтары паказваюць рок-музыку з рацыянальнага боку: знаёмяць з задумкамі і поглядамі стваральнікаў і выканаўцаў рок-песняў, аналізуюць творчыя прынцыпы, рэцэнзуюць некаторыя канцэртныя выступленні, даюць голас музыкам, майстрам эстрады.[3]
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Па меркаванні «Музыкальной газеты» стала беспрэцэдэнтным выданнем з элементамі неаканцэптуалізма. На момант выхаду яно было здольнае здзейсніць мару аўтараў і стаць настольнай кнігай беларускага меламана. З’яўлялася складанкай інтэрв’ю і артыкулаў аб рок-музыцы ў самым шырокім яе разуменні.[4]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Янка Запруднік. Праз рок-прызму (недаступная спасылка). Kamunikat.org. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2024. Праверана 18 верасня 2024.
- ↑ Цярохін, Уладзімір. Ад “Праз рок-прызму” да “222 альбомаў беларускага року і ня толькі…” . Беларус. ЗША: БАЗА. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2024. Праверана 18 верасня 2024.
- ↑ Янка Запруднік. Кніга "Праз рок-прызму" . VK (18 жніўня 2008). Праверана 18 верасня 2024.
- ↑ Вiтаут Мартыненка, Анатоль Мяльгуй 1999, с. 10.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вiтаут Мартыненка, Анатоль Мяльгуй. Мартыненка, Вiтаут/Мяльгуй, Анатоль. Праз рок-прызму(руск.) // Музыкальная газета. — Мінск: Нестор, 1999. — № 41. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2020.