Перайсці да зместу

Пракопій Нілавіч Дабрахотаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пракопій Нілавіч Дабрахотаў

Адукацыя
Дзейнасць праваслаўны святар, праваслаўны манах, пісьменнік, археолаг, выкладчык універсітэта, праваслаўны багаслоў
Нараджэнне 13 ліпеня 1814(1814-07-13)
Смерць 6 мая 1900(1900-05-06) (85 гадоў)
Пахаванне

Пракопій Нілавіч Дабрахотаў, у манастве Павел (13 ліпеня 1814(1814-07-13), Маршанскі павет[d], Тамбоўская губерня — 6 мая 1900(1900-05-06), Масква) — рускі царкоўны і грамадскі дзеяч, гісторык, калекцыянер.[1][2]

Скончыў Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1837). Выкладаў у Літоўскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах. Адзін з актыўных супрацоўнікаў мітрапаліта Іосіфа Сямашкі па ліквідацыі Брэсцкай уніі 1596. Працаваў з бібліятэкай і архівам Жыровіцкага манастыра. У 1847 пастрыгся ў манахі, у 1849 узведзены ў сан архімандрыта і прызначаны рэктарам Полацкай семінарыі і настаяцелем Полацкага Богаяўленскага манастыра. У 1851—66 рэктар Рыжскай, Екацярынаслаўскай, Магілёўскай і Вяцкай семінарый. У 1866—97 епіскап ладожскі, пскоўскі і порхаўскі, аланецкі і петразаводскі. У 1897 прызначаны настаяцелем маскоўскага Высокапятроўскага манастыра.

Як гісторык і грамадскі дзеяч Дабрахотаў быў паслядоўным прыхільнікам тэорыі заходнерусізму. З уласных сродкаў прызначыў прэмію за лепшае сачыненне па гісторыі праваслаўнай царквы ў ВКЛ. Сучаснікі сведчаць, што да самай смерці ён пры набажэнстве памінаў сваіх аднадумцаў і найбольш мітрапаліта Сямашку і Міхаіла Мураўёва. Аўтар «Запісак са свайго жыцця» (не апублікаваны).

Збіранне кніг

[правіць | правіць зыходнік]

Вывез з бібліятэк і архіваў Супрасля, Жыровіч і Полацка значную колькасць каштоўных рукапісных кніг, актаў і стародрукаў. Частку з іх пазней ахвяраваў Санкт-Пецярбургскай Духоўнай акадэміі («Трыёдзь» Швайпольта Фіёля), акадэміку Ізмаілу Сразнеўскаму («Дзесятаглаў»), свайму вучню Міхаілу Каяловічу, Віленскаму Святадухаўскаму брацтву. Астатняя (большая) частка ў 1905—08 гадах трапіла ў бібліятэку Акадэміі навук Расіі (у 1931—420 адзінак, архіў Жыровіцкага манастыра перададзены ў Археаграфічную камісію, 53 адзінкі знаходзяцца ў бібліятэцы і сёння).

З імем Дабрахотава звязаны беларускі рукапісны зборнік энцыклапедычнага зместу (т. зв. Зборнік епіскапа Паўла) і Евангелле 16 ст. з багатым рэнесансавым арнаментам (т. зв. Дабрахотава Евангелле).[3]

Першым звярнуў увагу і стаў вывучаць Жыровіцкае Евангелле.[4]

  1. ↑ Дабрахотаў Пракопій Нілавіч (у манастве Павел) - Беларусь у асобах i падзеях. bis.nlb.by. Праверана 21 чэрвеня 2026.
  2. ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 185
  3. ↑ Евангелие (без сигнатур) - Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь (недаступная спасылка). kp.nlb.by. Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2025. Праверана 21 чэрвеня 2026.
  4. ↑ Суша Алесь. ЖЫРОВІЦКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ. Гомельская Епархия. Праверана 21 чэрвеня 2026.