Перайсці да зместу

Пераламленне святла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Праламленне)
Праламленне праменя на мяжы двух асяроддзяў
Вымярэнне вуглоў падзення і пераламлення прамяня святла

Пераламле́нне святла́ — змена напрамку распаўсюджвання аптычнага выпраменьвання (святла) пры яго праходжанні праз мяжу падзелу двух асяроддзяў[1].

Апісанне з'явы

[правіць | правіць зыходнік]

Для працяглай плоскай мяжы падзелу аднародных ізатропных асяроддзяў пераломлены прамень ляжыць у адной плоскасці з падаючым праменем і нармаллю да мяжы падзелу. Вуглы падзення і пераламлення падпарадкоўваюцца закону Снеліуса[1]:

,

дзе і  — абсалютныя паказчыкі пераламлення першага і другога асяроддзяў адпаведна[1].

Пераламленне святла заўсёды суправаджаецца адбіццём святла. Суадносіны інтэнсіўнасцей падаючага, адбітага і пераломленага праменяў залежаць ад вуглоў падзення і пераламлення, а таксама ад палярызацыі падаючага праменя (гл. Формулы Фрэнеля). Пры любых вуглах падзення, адрозных ад 0, пераламленне святла суправаджаецца зменай стану палярызацыі, што выкарыстоўваецца для атрымання лінейна-палярызаванага святла (гл. Закон Брустара)[1].

На законах пераламлення святла заснавана будова аптычных прылад, якія служаць для змены напрамку светлавых праменяў і атрымання аптычных відарысаў, напрыклад: мікраскопаў, тэлескопаў, спектрографаў, фотаапаратаў[1].

  1. а б в г д Валяўка 2001, с. 278.