Пералеска высакародная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пралеска звычайная)
Пералеска высакародная

Агульны выгляд расліны, Беларусь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hepatica nobilis Mill. (1771)

Сінонімы
  • Anemone hepatica L.
  • Hepatica triloba Gilib.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18779
NCBI  168011
EOL  595117
GRIN  t:402595
IPNI  30369029-2
TPL  tro-27100409

Пералеска высакародная[3] (Hepatica nobilis) — травяністая зімнезялёная расліна; від роду пералеска (Hepatica) сямейства казяльцовыя (Ranunculaceae).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Пралеска звычайная, падснежнік[3][4], пралешка, пржаляшчка[5][6][7][8][9].

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Кветкі

Пералеска высакародная — шматгадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 5-15 см.

Карэнішча цёмна-карычневае, нясе на верхавіне даўгавата-яйкападобныя, бураватыя лускавінкі.

Сцёблы ў выглядзе стрэлак, размешчаных у пазухах леташняга лісця або лускавінак, стромкія, часцей за некалькі выгнутыя, апушаныя тонкімі, прылеглымі або большай часткай прамымі адтапыранымі валасінкамі, большай часткай чырванаватыя або карычневыя.

Лісце — прыкаранёвае, шматлікае, скурыстае, зімуе, размешчана на доўгіх хвосціках, у абрысе пупышкападобнае або шырока-трохкутнае, ля аснавання сэрцападобнае, да сярэдзіны трохнадрэзанае, з шырокаяйцападобнымі, тупымі або завостранымі лопасцямі, з верхняга боку цёмна-зялёнае, з ніжняй — мае фіялетавае адценне, у маладым стане апранутае, як і хвосцікі, густымі, мяккімі, шаўкавістымі валасінкамі, на хвосціках адтапыранымі, пазней лісты страчваюць сваё апушэнне, пачынаюць развівацца вясной толькі пасля цвіцення расліны.

Лісткі покрыва ў ліку трох, да 1 см даўжынёй, сядзячыя, яйцападобныя, тупаватыя або тупыя, цэльнакрайнія, рассеяна або даволі густа прыціснута-воласістыя, прысунуты амаль ушчыльную да аснавання кветкі і падобныя на чашалісцікі. Кветкі — адзінкавыя, стромкія, 12-20 мм у дыяметры. Калякветнік складаецца з 6-7 лісточкаў, вузкаяйкападобных, на канцы закругленых, сінявата-ліловых (звонку больш бледна афарбаваных), радзей белых або ружовых, з абодвух бакоў голых, ападаючых. Тычынкі шматлікія, з белымі або ружаватымі тычынкавымі ніткамі і амаль белымі пылавікамі з чырванаватым звязнікам. Завязь верхняя, лычыкі галоўчатыя. Цвіценне — красавік — май.

Формула кветкі: [10].

Плод — даўгаватая, валасістая сямянка, размешчаная на патоўшчаным выпуклым кветаложы.

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Від апісаны з Заходняй Еўропы. Паўночная Еўропа: Данія, Фінляндыя, Нарвегія, Швецыя; Цэнтральная Еўропа: Аўстрыя, Чэхаславакія, Германія, Польшча, Швейцарыя; Паўднёвая Еўропа: Албанія, Балгарыя, Югаславія, Італія, Румынія, Францыя (у тым ліку Корсіка), Іспанія; тэрыторыя былога СССР: Беларусь, Еўрапейская частка Расіі, Украіна, Прымор'е; Азія: Кітай, Японія (Хансю), Карэя[11].

Расце па лісцяных лясах  (руск.), хмызняках, радзей адкрытых лугавых месцах. Ценелюбівая расліна. Цвіце ў красавіку — маі.

Злева направа: агульны выгляд, лісце, кветка, плод, у лесе

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Раней расліна лічылася лекавай, ужывалася як звязальны сродак.

Ужывалася таксама ў якасці сурагату чаю.

Разводзіцца ў садках як дэкаратыўная расліна. Зацвітае рана і мае працяглы перыяд цвіцення. Прыдатная для дэкарыравання зацененых месцаў пад дрэвамі.

Медыцынскае прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

У народнай медыцыне выкарыстоўваюць лісце пералескі, якое здаўна рэкамендавалася пры хваробах печані, пры рэўматызме, як кроваачышчальны і мачагонны сродак. Лісце ўтрымлівае глюказід протаанеманін, анемолавы алей, дубільныя і цукрыстыя рэчывы, камфару, сапаніны. Кветкі ўжываюць пры жаўтусе  (руск.), ад залатухі, кашлю, ліхаманкі, галаўнога болю, вонкава — для прамывання вачэй і пры хваробах скуры. У гамеапатыі выкарыстоўваюць пры хранічных бранхітах. У ветэрынарыі свежыя расліны даюць скаціне ад сібірскай язвы.

Свежая расліна атрутная.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 63. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  5. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  6. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  9. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  10. Экофлора Украины = Екофлора України / Відпов. редактор Я. П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — 480 с.
  11. Згодна сайта GRIN. Гл. картку расліны

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]