Пралетарскі інтэрнацыяналізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пралетарскі інтэрнацыяналізммарксісцкая канцэпцыя інтэрнацыяналізму, якая падкрэслівае адзінства інтарэсаў рабочых класаў розных краін. Паводле гэтай канцэпцыі, прыгнечаныя класы (пралетарыі) падобныя ў сваіх задачах, якія складаюцца ў неабходнасці звяржэння эксплуататараў (напрыклад, знакаміты лозунг «Маніфеста камуністычнай партыі» «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!»). Класікі марксізму падкрэслівалі, што міжнацыянальныя праблемы адыходзяць на другі план у параўнанні з класавымі задачамі сусветнага пралетарыята. У прыватнасці, Ленін скептычна адносіўся да так званага патрыятызму, радуючыся паражэнню царскага ўрада ў першай сусветнай вайне і заклікаючы да ператварэння вайны імперыялістычнай у вайну грамадзянскую. Канцэпцыі пралетарскага інтэрнацыяналізму і дружбы паміж народамі ляглі ў аснову СССР — саюза раўнапраўных рэспублік.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]